|
Вёска ў
Бакштаўскім сельсавеце. У сярэдзіне XIX ст.
засценак у Бакштаўскай воласці Ашмянскага павета
Віленскай губерні. У 1861 г. 8 рэвізскіх душ,
дзяржаўная ўласнасць, адносілася да Бакштаўскага
казённага таварыства. Паводле перапісу 1897 г.,
3 двары, 29 жыхароў. 3 1905 г. 27 жыхароў, 34
дзесяціны зямлі. У 1921 — 1939 гг. у Бакштаўскай
гміне Валожынскага павета Навагрудскага
ваяводства Польшчы. У 1921 г. у засценку 5
двароў, 26 жыхароў. 3 12.10.1940 г. засценак (8
двароў) у Заберазскім, з 16.7.1954 г.
Бакштаўскім сельсаветах
Юрацішкаўскага, з 20.
1.1960 г. Іўеўскага раёнаў. 3 1951 г. вёска ў
калгасе «Сцяг Саветаў». У 1970г. 37 жыхароў, у
1986 г. 9 двароў, 21 жыхар. Цяпер у складзс
калгаса імя У.І.Ульянава. У 1999 г. 8 двароў, 13
жыхароў.
Крыніца:Памяць:
Іўеўскі раён. - Мінск: Белта, 2002.
|