|
Вёска ў
Морынскім сельсавеце. У XVII ст. вёска
маёнтка Іўе ў Ашмянскім павеце Віленскага
ваяводства. У 1634 г. 6 дымоў, больш за 2 валокі
зямлі, уласнасць Кішкаў. У XIX — пачатку XX ст.
у Іўеўскай воласці Ашмянскага павета Віленскай
губерні. У 1861 г. 58 рэвізскіх душ, у складзе
маёнтка Гаўя
памешчыка У.Брахоцкага. У 1897 г. 52 двары, 351
жыхар. Акрамя земляробства вяскоўцы займаліся
сплавам лесу па р. Гаўя. У 1905 г. 396 жыхароў,
246 дзесяцін зямлі. У 1921—1939 гг. у складзе
Іўеўскай гміны Валожынскага, з 1926 г. Лідскага
паветаў Навагрудскага ваяводства Польшчы. У 1921
г. 54 двары, 252 жыхары. 3 12.10.1940 г. вёска
(45 двароў, 245 жыхароў) у Морынскім сельсавеце
Іўеўскага раёна.
У І949 г. арганізаваны калгас імя В.М.Молатава.
У 1970 г. 179 жыхароў. Цяпер у складзе калгаса
«Прынёманскі». У 1999 г. 30 двароў, 41 жыхар.
Крыніца:Памяць:
Іўеўскі раён. - Мінск: Белта, 2002.
|