АГЛОБЛІШКІ, хутар у Эйгердаўскім
сельсавеце. У складзе калгаса «Прагрэс». У 1999
г. 7 двароў, 10 жыхароў.
АДАМАВА, хутар у Юрацішкаўскім пасялковым
Савеце. Назва ад імя першага пасяленца Адама
Станкевіча. У канцы XIX ст. засценак ў
Юрацішкаўскай воласці Ашмянскага павета
Віленскай губерні. У 1897 г. 6 жыхароў. У 1905
г. належаў Паўлоўскаму, 6 жыхароў, 25 дзесяцін
зямлі. У 1909 г. 3 двары, 18 жыхароў. У 1921 —
1939 гг. у Юрацішкаўскай гміне Валожынскага
павета Навагрудскага ваяводства Польшчы. 3
12.10.1940 г. вёска (23 жыхары) у Макуцкім, з
16.7.19511у Юрацішкаўскім сельсаветах
Юрацішкаўскага, з 20.1.1960 г. Іўеўскага раёнаў.
Хутар знаходзіўся ў складзе эксперыментальнай
базы «Чарнэлі». 3 3.5.1962 г. у Юрацішкаўскім
пасялковым Савеце. Цяпер у складзе калгаса імя
К.С.Заслонава. У 1999г. 6 двароў, 11 жыхароў.
АЛЬТАРЫЯ,
хутар у Трабскім сельсавеце.
У 2-й палове XVII ст. маёнтак Альтарыя Трабская
ў Ашмянскім павеце Віленскага ваяводства. У 1690
г. 1 дым. У 2-й палове XIX — пачатку XX ст.
урочышча ў Трабскай воласці Ашмянскага павета
Віленскай губерні. У 1897 г. 1 двор, 5 жыхароў,
належала Сянкевічу. У 1921 — 1939 гг. у Трабскай
гміне Валожынскага павета Навагрудскага
ваяводства Польшчы. У 1921 г. у засценку 1 двор,
2 жыхары. 3 12.10.1940г. засценак (1 двор, 6
жыхароў) у Росцеўшчынскім сельсавеце
Юрацішкаўскага раёна. Пазней уваходзіла ў
Багданаўскі сельсавет, з 1965 г. у Трабскім
сельсавеце. 3 20.1.1960 г. у Іўеўскім раёне. У
1970 г. 16 жыхароў. Цяпер у складзе
аграфірмы-калгаса «Трабы». У 1999 г. 2 двары, 5
жыхароў.
АСІГІРЫ, хутар у Бакштаўскім сельсавеце.
У сярэдзіне XIX ст. вёска ў Бакштаўскай воласці
Ашмянскага павета Віленскай губерні, адносілася
да Бакштаўскага казённага таварыства, дзяржаўная
ўласнасць. У 1861 г. 16 рэвізскіх душ. У 1897 г.
вёска ў складзе Дэвергскага сельскага
таварыства, 7 двароў, 47 жыхароў. У 1921 — 1939
гг. у Бакштаўскай гміне Валожынскага павета
Навагрудскага ваяводства Польшчы. У 1921 г. у
засценку Асігіры 6 двароў, 25 жыхароў, у
засценку Новыя Асігіры 3 двары, 11 жыхароў. 3
12.10.1940 г. вёска (8 двароў, 55 жыхароў) у
Даўнароўскім сельсавеце Юрацішкаўскага раёна
Баранавіцкай вобласці. 3 1950 г. у складзе
калгаса імя Мічурына, з 1953 г. — калгаса
«Змагар». 3 20.1.1960 г. у Іўеўскім раёне, з
25.2.1960 г. у Бакштаўскім сельсавеце. У 1970 г.
54 жыхары, у 1986 г. 9 двароў, 26 жыхароў. Цяпер
у складзе калгаса «Іскра». 3 1986 г.у зоне
радыяцыйнага кантролю. У 1999 г. 7 двароў, 22
жыхары.
АСТРАВА, хутар у Ліпнішкаўскім
сельсавеце.
Цяпер у складзе калгаса «Маладая гвардыя». У
1999 г. 2 двары, 5 жыхароў.
БАРСУКІ, хутар у Бакштаўскім сельсавеце.
У сярэдзіне XIX ст. засценак у Бакштаўскай
воласці Ашмянскага павета Віленскай губерні,
уваходзіў у Бакштаўскае казённае таварыства. У
1861 г. 19 рэвізскіх душ. Паводле перапісу 1897
г., 5 двароў, 52 жыхары. У 1905 г. 72 жыхары, 53
дзесяціны зямлі, у 1909 г. 10 двароў, 84 жыхары.
У 1921—1939 гг. у Бакштаўскай воласці
Валожынскага павета Навагрудскага ваяводства
Польшчы. У 1921 г. 11 двароў (7 пабудоў часова
прыстасаваны пад жыллё), 42 жыхары. 3 12.10.1940
г. засценак (18 двароў, 70 жыхароў) у
Даўнароўскім сельсавеце Юрацішкаўскага раёна. 3
1951 г. у калгасе «Чырвоны сцяг». 3 1953 г. у
калгасе «Змагар». 3 20.1.1960 г. у Іўеўскім
раёне, з 25.2.1960 г. у Бакштаўскім сельсавеце.
У 1970 г. 33 жыхары, у 1986 г. 5 двароў, 11
жыхароў. Цяпер у складзе калгаса «Іскра». Хутар
знаходзіцца ў зоне радыяцыйнага кантролю. У 1999
г. 6 двароў, 7 жыхароў.
БАРУЦІШКІ, вёска ў Эйгердаўскім
сельсавеце.
У 1940 г. 19двароў, 141 жыхар. У 1970 г. 50
жыхароў. Цяпер у складзе калгаса «Прагрэс». У
1999 г. 9 двароў, 17 жыхароў.
БРАДЫ, хутар у Лелюкінсім сельсавеце.
У сярэдзіне XIX ст. засценак у Лугамавіцкай
воласці Ашмянскага павета Віленскай губ^рні. У
1897 г. 3 двары, 21 жыхар, якія ў 1905 г. мелі
45 дзесяцін зямлі. У 1921-1939 гг. (4 двары, 20
жыхароў) у Лугамавіцкай гміне Валожынскага
павета Навагрудскага ваяводства Польшчы. 3
12.10.1940 г. (35 жыхароў) у Бараўскім, з
16.7.1954 г. Лелюкінскім сельсаветах
Юрацішкаўскага, з 20.1.1960 г. Іўеўскага раёнаў.
3 1950 г. у калгасе «I Мая», затым у калгасе імя
М.І.Калініна. Цяпер у складзе калгаса
«Беларусь». У 1999 г. 7 двароў, 15 жыхароў.
БРЫНЮКІ, хутар у Эйгердаўскім сельсавеце.
У 1897 г. фальварак, 3 двары, 11 жыхароў. У 1905
г. належаў памешчыкам Буйнову і Гінтаўту, 16
жыхароў, 60 дзесяцін зямлі. У 1921 г. засценак,
5 двароў, 31 жыхар. Цяпер у калгасе «Прагрэс». У
1999 г. 3 двары, 4 жыхары.
БУДЗІШЧА, хутар у Эйгердаўскім
сельсавеце.
Цяпер у калгасе «Прагрэс». У 1999 г. 2 двары, 6
жыхароў.
БУРДУКІ, вёска ў Морынскім сельсавеце.
У XVII ст. вёска маёнтка Іўе Ашмянскага павета
Віленскага ваяводства. У 1634 г. 5 дымоў, каля 2
валок зямлі, уласнасць Кішкаў. У XIX — пачатку
XX ст. вёска ў Іўеўскай воласці Ашмянскага
павета Віленскай губерні. У 1861 г. 43 рэвізскія
душ складзе маёнтка Гаўя памешчыка Жхоцкага. У
1897 г. 26 двароў, 163 жыхары. Акрамя
земляробства вяскоўцы, займаліся сплавам лесу па
р. Гаўя. У 1905 г. 174 дзесяціны зямлі, у 1909
г. жыхароў, 174 жыхары. У 1921 —1939 гг. у
Іўеўскай гміне Валожынскага, з 1926 г. Лідскага
паветаў Навагрудскага ваяводства Польшчы. У 1921
г. 29 двароў, 134 жыхары. 3 12.10.1940 г. вёска
(29 двароў, 167 жыхароў) у Морынскім сельсавеце
Іўеўскага раёна. 3 28.6.1941 г. да 7.7.1944 г.
акупіравана нямецка-фашысцкімі акупантамі. У
1949 г. арганізаваны калгас «Чырвоны бор». У
1970 г. 105 жыхароў. Цяпер у складзе калгаса
«Прынёманскі». У 1999г. 12 двароў, 22 жыхары.
ВАЙНІЛАЎШЧЫНА, хутар у Бакштаўскім
сельсавеце.
У сярэдзіне XIX ст. засценак у Бакштаўскай
воласці Ашмянскага павета Віленскай губерні.
Насельніцтва засценка — аднадворцы, у 1861 г. 3
рэвізскія душы. Паводле перапісу 1897 г., 1
двор, 8 жыхароў, 18 дзесяцін зямлі. У 1921 -1939
гг. у Бакштаўскай гміне Валожынскага павета
Навагрудскага ваяводства Польшчы. 3 12.10.1940
г. засценак (10 двароў) у Заберазскім, з
16.7.1954 г. у Бакштаўскім сельсаветах
Юрацішкаўскага, з 20.1.1960 г. Іўеўскага раёнаў.
У 1986 г. 2 двары, 6 жыхароў. Цяпер у складзе
калгаса імя У.І.Ульянава. Хутар знаходзіцца ў
зоне радыяцыйнага кантролю. У 1999 г. 2 двары, 2
жыхары.
ВАЙНІЛІХА, хутар у Юрацішкаўскім
пасялковым Савеце.
У 2-й палове XIX ст. засценак у Трабскай воласці
Ашмянскага павета Віленскай губерні. У 1905 г.
28 жыхароў, 105 дзесяцін зямлі. У 1909 г. 2
двары, 11 жыхароў. У 1921—1939 гг. у
Юрацішкаўскай гміне Валожынскага павета
Навагрудскага ваяводства Польшчы. У 1921 г. 7
двароў, 36 жыхароў. 3 12.10.1940 засценак
(8двароў, 63 жыхары) у Юрацішкаўскім сельскім (з
5.3.1962 г. пасялковым) Савеце Юрацішкаўскага, з
20.1.1960 г. Іўеўскага раёнаў. 3 1949 г. у
калгасе імя К.С.Заслонава. У 1970 г. 29 жыхароў,
у саўгасе «Трабы». Цяпер у складзе калгаса
«Чарнэлі».У 1999 г. 3 двары, 8 жыхароў.
ВОРАЎШЧЫНА, хутар у Трабскім сельсавеце.
У сярэдзіне XIX ст. вёска ў Трабскай воласці
Ашмянскага павета Віленскай губерні, дзяржаўная
ўласнасць, адносілася да Трабскага казённага
таварыства. У 1861 г. 9 рэвізскіх душ. У 1897 г.
10 двароў, 44 жыхары. У 1921 —1939 гг. у
Трабскай гміне Валожынскага павета Навагрудскага
ваяводства Полыычы. У 1921 г. 5 двароў, 18
жыхароў. 3 12.10.1940 г. вёска (5 двароў, 31
жыхар) у Масцішчанскім сельсавеце Юрацішкаўскага
раёна. 3 1951 г. у калгасе «Радзіма», у
Багданаўскім, з 19.1.1965 г. у Трабскім
сельсаветах. 3 20.1.1960 г. ў Іўеўскім раёне. У
1970 г. 12 жыхароў. Цяпер у складзе
аграфірмы-калгаса «Трабы». У 1999 г. 1 двор, 1
жыхар.
ВЯЛЫЯ, хутар у Бакштаўскім сельсавеце.
У сярэдзіне XIX ст. засценак Вялы ў Бакштаўскай
воласці Ашмянскага павета Віленскай губерні. У
1861 г. 7 рэвізскіх душ, дзяржаўная ўласнасць, у
Бакштаўскім казённым таварыстве. Паводле
перапісу 1897 г., 3 двары, 27 жыхароў. У
1921-1939 гг. у Бакштаўскай гміне Валожынскага
павета Навагрудскага ваяводства Польшчы. У 1921
г. у засценку 5 двароў, 26 жыхароў. 3 12.10.1940
г. засценак (8 двароў) у Заберазскім, з
16.7.1954 г. Бакштаўскім сельсаветах
Юрацішкаўскага, з 20.1.1960 г. Іўеўскага раёнаў.
3 1951 г. у складзе калгаса «Сцяг Саветаў». У
1970 г. 32 жыхары, у 1986 г. 6 двароў, 24
жыхары. Цяпер у складзе калгаса імя
У.І.Ульянава. У 1999г. 6 двароў, 11 жыхароў.
ДУНІЧЫ, хутар у Юрацішкаўскім пасялковым
Савеце. У 2-й палове XIX ст. вёска ў Трабскай
воласці Ашмянскага павета Віленскай губерні. У
1897 г. 7 двароў, 57 жыхароў. У 1905 г. 56
жыхароў, 105 дзесяцін зямлі. У 1921 — 1939 гг. у
Трабскай гміне Валожынскага павета Навагрудскага
ваяводства Польшчы. У 1921 г. 6 двароў, 26
жыхароў. 3 12.10.1940 г. (11 двароў, 51 жыхар) у
Росцеўшчынскім сельсавеце Юрацішкаўскага раёна.
3 1949 г. у калгасс «Чырвоная ніва». 3 20.1.1960
г. у Іўеўскім раёне. 3 3.5.1962 г. у
Юрацішкаўскім пасялковым Савеце. У 1970 г. 38
жыхароў. Цяпер у складзе калгаса «Чарнэлі». У
1999 г. 4 двары, 6 жыхароў.
ЗАВЯРГАНІ, хутар у Геранёнскім
сельсавеце. У пачатку XX ст. засценак і млын
Завяргані ў Ліпнішкаўскай воласці Ашмянскага
павета Віленскай губерні. У 1905 г. у засценку 9
жыхароў, 1 дзесяціна зямлі; на млыне 6 жыхароў,
2,5 дзесяціны зямлі, належалі памешчыку
Вольскаму. У 1921—1939 гг. калонія ў
Седлішчанскай гміне Валожынскага павета
Навагрудскага ваяводства Польшчы. У 1921 г. 7
двароў, 37 жыхароў. 3 12.10.1940 г. вёска (25
двароў, 151 жыхар) у Гераненскім сельсавеце
Іўеўскага раёна. 3 1952 г. у калгасе імя
М.І.Калініна, пазней у калгасе імя У.І.Леніна. 3
1963 г. у Жылёўскім, з 1979 г. у Геранёнскім
сельсаветах. Цяпер у складзе калгаса імя
У.А.Баўма. У 1999 г. 1 двор, 1 жыхар.
ЗАЛЕСКАЎШЧЫНА, хутар у Эйгердаўскім
сельсавеце. У 2-й палове XIX ст. засценак і
аколіца ў Трабскай воласці Ашмянскага павета
Віленскай губерні. У 1897 г. у засценку 1 двор,
6 жыхароў, у аколіцы 11 двароў, 59 жыхароў. У
1921 — 1939 гг. у Юрацішкаўскай гміне
Валожынскага павета Навагрудскага ваяводства
Польшчы. 3 12.10.1940 г. (26 двароў, 76 жыхароў)
у Такарышкаўскім сельсавеце Юрацішкаўскага
раена. 3 1949 г. у калгасе «Сталінградзец». 3
20.1.1960 г. у Іўеўскім раене. У 1960—1963 гг. у
Даўгердзішкаўскім ссльсавеце, затым у
Юрацішкаўскім пасялковым Савецс, зноў у
Такарышкаўскім, з 15.7.1985 г. у Эйгердаўскім
сельсаветах. Цяпер у складзе калгаса «Прагрэс».
У 1999 г. 4 двары, 5 жыхароў.
ЗЯЛЁНКІ, хутар у Юрацішкаўскім пасялковым
Савеце. У канцы XIX ст. фальварак і засценак у
Юрацішкаўскай воласці Ашмянскага павета
Віленскай губерні. У 1905 г. фальварак належаў
Шахно, 5 жыхароў, 57 дзесяцін зямлі, засценак
належаў Бігоню, 6 жыхароў, 20 дзесяцін зямлі. У
1921—1939 гг. у Юрацішкаўскай гміне Валожынскага
павета Навагрудскага ваяводства Польшчы. У 1921
г. 5 двароў, 28 жыхароў. 3 12.10.1940 г.
засценак (9 двароў, 33 жыхары) у Юрацішкаўскім
сельскім, з 3.5.1962 г. пасялковым Савеце
Юрацішкаўскага раёна. 3 20.1.1960 г. у Іўеўскім
раёне. 3 1949 г. у калгасе імя У.І.Леніна, затым
у калгасе імя К.С.Заслонава. У 1970 г. 63
жыхары. У 1999 г. 11 двароў, 22 жыхары.
ІЎЕ, хутар у Іўеўскім сельсавеце. Паводле
пісьмовых крыніц маёнтак Іўе вядомы з XVI ст. У
1690 г. належаў Стафану Тызенгаўзу, ваяводу
Навагрудскаму. Ён трымаў Іўе ў закладзе ад
Казіміра Яна Сапегі, ваяводы віленскага. Набыў
яго за 15 тыс. талераў у 1686 г. У 2-й палове
XIX—пачатку XX ст. у Іўеўскай воласці Ашмянскага
павета Віленскай губерні, уласнасць Замойскіх. У
1905 г. 124 жыхары, 8720 дзесяцін зямлі, побач
млын, 5 жыхароў, 0,5 дзсяціны зямлі. У 1921 —
1939 гг. фальварак у Іўеўскай гміне
Валожынскага, затым Лідскага паветаў
Навагрудскага ваяводства Польшчы. У 1921 г. 13
двароў, 190 жыхароў. 3 1940 г. (18 двароў, 203
жыхары) у Іўеўскім сельсавеце Іўеўскага раена.
Цяпер у складзе калгаса «Іўе». У 1999 г. 12
двароў, 21 жыхар.
КАМЕННАЯ СЛАБАДА, хутар у Бакштаўскім
сельсавеце. У сярэдзіне XIX ст. вёска Слабада ў
Дзераўнянскай воласці Ашмянскага павета
Віленскай губерні. У 1861 г. 9 рэвізскіх душ,
дзяржаўная ўласнасць. Пазней увайшла ў
Бакштаўскую воласць. У 1921 — 1939 гг. у складзе
Польшчы. 3 12.10.1940 г. вёска (12 двароў) і
калонія (24 двары) у Заберазскім, з 16.7.1954 г.
у Бакштаўскім сельсаветах Юрацішкаўскага, з
20.1.1960 г. Іўеўскага раёнаў. У 1970 г. 39
жыхароў. У складзе калгаса імя У.І.Ульянава. У
1999 г. 5 двароў, 9 жыхароў. Знаходзіцца ў зоне
радыяцыйнага кантролю.
КЛІМ, хутар у Эйгердаўскім сельсавеце. У
1866 г. засценак, шляхецкая ўласнасць, 1 двор,
15 жыхароў. Цяпер у складзе калгаса «Прагрэс». У
1999 г. 4 двары, 5 жыхароў. Хутар знаходзіцца ў
зоне радыяцыйнага кантролю.
КРУГЛАЕ ПОЛЕ, хутар у Ліпнішкаўскім
сельсавеце. У 1970 г. 15 жыхароў. Цяпер у
складзе калгаса «Радзіма». У 1999 г. 5 двароў, 7
жыхароў.
КРУГЛЫ БОР, хутар у Бакштаўскім
сельсавеце. У сярэдзіне XIX ст. засценак у
Бакштаўскай воласці Ашмянскага павета Віленскай
губсрпі. У 1861 г. 9 рэвізскіх душ, дзяржаўная
ўласнасць. У 1897 г. 4 двары, 28 жыхароў, 39
дзесяцін зямлі. У 1921 г. у засценку 8 двароў,
45 жыхароў. 312.10.1940 г. засценак (8 двароў) у
Бакштаўскім сельсавеце Юрацішкаўскага, з
20.1.1960 г. Іўеўскага раёнаў. 3 1951 г. у
калгасе «33-я гадавіна Кастрычніка». У 1970 г.
16 жыхароў. Цяпер у складзе калгаса імя
У.І.Ульянава. У 1999 г. 1 двор, 4 жыхары.
Знаходзіцца ў зоне радыяцыйнага кантролю.
КУЗЬМЯНКА, хутар у Юрацішкаўскім
пасялковым Савеце.У канцы XIX — пачатку XX ст.
засценак у Трабскай воласці Ашмянскага павета
Віленскай губерні. У 1905 г. 32 жыхары, 10
дзесяцін зямлі. У 1921—1939 гг. вёска (5 двароў,
21 жыхар) у Трабскай гміне Валожынскага павета
Навагрудскага ваяводства Польшчы. 3 12.10.1940
г. (5 двароў, 28 жыхароў) у Росцеўшчыпскім
сельсавеце Юрацішкаўскага раёна. 3 26.6.1941 г.
да 7.7.1944 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі
захопнікамі. 3 1949 г. у калгасе «Чырвоная
ніва». 3 20.1.1960 г. у Іўеўскім раёне. 3
3.5.1962 г. у Юрацішкаўскім пасялковым Савеце. У
1970 г. 12 жыхароў. Цяпер у складзе калгаса
«Чарнэлі». У 1999 г. 5 двароў, 12 жыхароў.
ЛІПНІШКІ, хутар у Ліппішкаўскім
сельсавеце. У 1940 г. 14 двароў, 41 жыхар. У
складзе Ліпнішкаўскага сельсавета Іўеўскага
раёна. У пасляваенны час у калгасе «Авангард». У
1970 г. 32 жыхары. Цяпер у складзе калгаса
«Ліпнішкі». У 1999 г. 4 двары, 19 жыхароў.
ЛОНБІШКІ, хутар у Юрацішкаўскім
пасялковым Савеце. У сярэдзіне XIX ст. аколіца ў
Трабскай воласці Ашмянскага павета Віленскай
губерні. У 1866 г. 2 двары,11 жыхароў, шляхецкая
ўласнасць. У 1897 г. 5 двароў, 36 жыхароў, у
1905 г. аколіца ў Юрацішкаўскай воласці, 153
дзесяціны зямлі. У 1921 — 1939 гг. у складзе
Польшчы. 3 12.10.1940 г. засценак (12 двароў, 47
жыхароў) у Юрацішкаўскім сельскім, з 3.5.1962 г.
пасялковым Савеце Юрацішкаўскага, з 20.1.1960 г.
Іўеўскага раёнаў. 3 1949 г. у калгасе імя
С.М.Кірава. У 1970 г. 17 жыхароў. Цяпер у
складзс калгаса імя К.С.Заслонава. У 1999 г. 2
двары, 4 жыхары.
ЛЮДЗВІНАВА, хутар у Юрацішкаўскім
пасялковым Савеце. У канцы XIX — пачатку XX ст.
засценак у Юрацішкаўскай воласці Ашмянскага
павета Віленскай губерні. У 1897 г. 2 двары, 17
жыхароў. У 1905 г. належаў Бурынскаму і
Юргелевічу, 14 жыхароў, 30 дзесяцін зямлі. У
1921—1939 гг. у Юрацішкаўскай гміне Валожынскага
павета Польшчы. 3 12.10.1940 г. засценак (4
двары, 11 жыхароў) у Макуцкім сельсавеце
Юрацішкаўскага раёна. 3 16.7.1954 г. у
Юрацішкаўскім сельскім, з 3.5.1962 г. пасялковым
Савеце. 3 20.1.1960 г. у Іўеўскім раёне. Цяпер у
складзе калгаса «Чарнэлі». У 1999 г. 1 двор, 4
жыхары.
ЛЮДМІЛІН, хутар у Іўеўскім сельсавеце. У
2-й палове XIX ст. фальварак у Седліцкай воласці
Ашмянскага павета
Віленскай губерні. У 1897 г. 1 двор, 8 жыхароў,
уласнасць Замойскіх. У 1905 г. 100 дзесяцін
зямлі. У 1921—1939 гг. у Іўеўскай гміне
Валожынскага, затым Лідскага паветаў
Навагрудскага ваяводства Польшчы. У 1921 г. 6
двароў, 84 жыхары. 3 12.10.1940 г. хутар (4
двары, 38 жыхароў) у Дайлідскім, з 1962 г. у
Іўеўскім сельсаветах Іўеўскага раёна. 3 1951 г.
у калгасе «Воля». У 1970 г. 92 жыхары. Цяпер у
складзс калгаса «Іўе». У 1999 г. 4 двары, 9
жыхароў.
МАЗАЛІХА, хутар у Эйгердаўскім
сельсавеце. Цяпер у складзе калгаса «Прагрэс». У
1999 г. 2 двары, 6 жыхароў.
МУНЦАВІЧЫ, хутар у Лелюкінскім
сельсавеце. У XVI ст. фальварак у Дудскім
старостве Ашмянскага павета Віленскага
ваяводства. У 1789 г. забудову фальварка
складалі: драўляны жылы дом са шклянымі вокнамі,
пякарня, гумно, абора і інш. гаспадарчыя
пабудовы. Уласласць Зяньковічаў. У 2-й палове
XIX ст. у Лугамавіцкай воласці Ашмянскага павета
Віленскай губерні. У 1897 г. 3 двары, 48
жыхароў, фальварак належаў памешчыку
Корвін-Мілеўскаму. У 1905 г. н меў 340 дзесяцін
зямлі. У 1921—1939 гг. у Лугамавіцкай воласці
Валожынскага павета Навагрудскага ваяводства
Польшчы. У 1921 г. 4 двары, 39 жыхароў.
Працавала польская школа. 3 12.10.1940 г. хутар
(98 жыхароў) у Чапунскім, з 16.7.1954 г. у
Лежневіцкім сельсаветах Юрацішкаўскага, з
20.1.1960 г. Іўеўскага раёнаў. Была адкрыта
7-гадовая школа. Уваходзіў у калгас «17
верасня». У 1970 г. 23 жыхары. 3 1986 г. у
Лелюкінскім сельсавеце і ў калгасе «Савецкая
Беларусь». Цяпер у складзе калгаса «Лежневічы».
У 1999 г. 2 двары, 3 жыхары.
МУРАЎШЧЫЗНА, хутар у Іўеўскім сельсавеце.
У канцы XIX ст. аколіца ў Іўеўскай воласці
Ашмянскага павета Віленскай губерні. Цяпер у
складзе калгаса «Іўе». У 1999 г. 4 двары, 11
жыхароў.
МЫЛЁВА, хутар у Бакштаўскім сельсавеце. У
сярэдзіне XIX — пачатку XX ст. засценак у
Бакштаўскай воласці Ашмянскага павеета Віленскай
губерні. У 1861 г. 4 рэвізскія душы, дзяржаўная
ўласнасць, у складзе Грабаўскага сельскага
таварыства. У 1909 г. 2 двары, 13 жыхароў. У
1921- 1939 гг. засценак (у 1921 г. 1 двор, 4
жыхары) у Бакштаўскай гміне Валожынскага павета
Навагрудскага ваяводства Польшчы. 3 12.10.1940
г. засценак (5 двароў) у Бакштаўскім сельсавеце
Юрацішкаўскага, з 20.11.1960 г. Іўеўскага
раёнаў. У 1970 г. 17 жыхароў. Цяпер у складзе
калгаса імя У.І.Ульянава. Зпаходзіцца ў зоне
радыяцыйнага кантролю. У 1999 г. 3 двары, 8
жыхароў.
НАВУСЦЬ, хутар у Бакштаўскім сельсавеце.
У сярэдзіне XIX ст. засценак Навусце ў
Бакштаўскай воласці Ашмянскага павета Віленскай
губерні. У 1861 г. 7 рэвізскіх душ, дзяржаўная
ўласнасць, у складзе Грабаўскага сельскага
таварыства. У 1897 г. 3 двары, 39 жыхароў. У
1921 - 1939 гг. у Бакштаўскай гміне Валожынскага
павета Навагрудскага ваяводства Польшчы. У 1921
г. у засценку было 13 двароў, 92 жыхары. 3
12.10.1940г. засценак (11 двароў) у Заберазскім,
з 16.7.1954 г. у Бакштаўскім сельсаветах
Юрацішкаўскага, з 20.1.1960 г. Іўеўскага раёнаў.
У 1970 г. 58 жыхароў. У 1986 г. 9 двароў, 25
жыхароў. Цяпср у складзе калгаса імя
У.І.Ульянава. У 1999 г. 4 двары, 8 жыхароў.
ПАДАКУП’Е, хутар у Трабскім сельсавеце. У
2-й палове XIX ст. фальварак у Трабскай воласці
Ашмянскага павета Віленскай губерні. У 1897 г. 2
двары, 20 жыхароў, 17 дзесяцін зямлі, належаў
Паплаўскаму. У 1921 — 1939 гг. у Трабскай гміне
Валожынскага павета Навагрудскага ваяводства
Польшчы. 3 12.10.1940 г. засценак (6 двароў, 37
жыхароў) у Чэневіцкім сельсавеце Юрацішкаўскага
раёна. 3 1949 г. у калгасе «Працаўнік». 3
20.1.1960 г. у Іўеўскім раёне. Цяпер у складзе
аграфірмы-калгаса «Трабы». У 1999 г. 1 двор, 1
жыхар.
ПАДДУДЫ, хутар у Лелюкінскім сельсавеце.
У 2-й палове XIX ст. засценак у Лугамавіцкай
воласці Ашмянскага павета Віленскай губерні. У
1897 г. 3 двары, 21 жыхар, уласнасць памешчыка
Корвін-Мілеўскага. У 1905 г. 60 дзесяцін зямлі.
У 1921 — 1939 гг. у Лугамавіцкай гміне
Валожынскага павета Навагрудскага ваяводства
Польшчы. У 1921 г. 6 двароў, 29 жыхароў. 3
12.10.1940 г. вёска (18 двароў, 60 жыхароў) у
Лугамавіцкім, з 16.7.1954 г. у Лелюкінскім
сельсавстах Юрацішкаўскага, з 20.1.1960 г.
Іўеўскага раёнаў. 3 1950 г. у калгасах «Ленінскі
шлях», затым «Савецкая Беларусь». У 1970 г. 47
жыхароў. Цяпер у складзе калгаса «Беларусь». У
1999 г. 2 двары, 6 жыхароў.
ПАСОЛІ, хутар у Бакштаўскім сельсавеце. У
сярэдзіне XIX ст. вёска ў Бакштаўскай воласці
Ашмянскага павета Віленскай губерні, адносілася
да Бакштаўскага казённага таварыства, дзяржаўная
ўласнасць. У 1861 г. 16 рэвізскіх душ. Паводле
перапісу 1897 г., засценак, 8 двароў, 82 жыхары.
У 1905 г. 87 жыхароў, 103 дзесяціны зямлі. У
1921 — 1939 гг. у Бакштаўскай гміне Валожынскага
павета Навагрудскага ваяводства Польшчы. 3
12.10.1940 г. вёска (21 двор, 86 жыхароў) у
Даўнароўскім сельсавеце Юрацішкаўскага раёна. 3
1951 г. у калгасе імя М.С. Хрушчова. 3 20.1.1960
г. у Іўеўскім раёне, з 25.2.1960 г. у
Бакштаўскім сельсавеце. 3 1969 г. у складзе
калгаса «Іскра». У 1970 г. 63 жыхары, у 1986 г.
11 двароў, 35 жыхароў. У 1999 г. на хутары 6
двароў, 10 жыхароў.
ПЕРУЧ 1-я, хутар у Бакштаўскім
сельсавеце.
У сярэдзіне XIX ст. засценак у Бакштаўскай
воласці Ашмянскага павета Віленскай губерні. У
1861 г. 15 рэвізскіх душ, дзяржаўная ўласнасць.
У 1897 г. 4 двары, 41 жыхар, 43 дзесяціны зямлі.
У 1909 г. 6 двароў, 57 жыхароў. У 1921-1939 гг.
у Бакштаўскай гміне Валожынскага павета
Навагрудскага ваяводства Польшчы. У 1921 г. 8
двароў, 37 жыхароў. 3 12.10.1940 г. засценак (12
двароў) у Бакштаўскім сельсавеце Юрацішкаўскага,
з 20.1.1960 г. Іўеўскага раёнаў. 3 1951 г. у
калгасе «33-я гадавіна Кастрычніка». У 1970 г.
54 жыхары. Цяпер у складзе калгаса імя
У.І.Ульянава. Знаходзіцца ў зоне радыяцыйнага
кантролю. У 1999 г. 5 двароў, 13 жыхароў.
ПЕРУЧ 2-я, хутар у Бакштаўскім
сельсавеце.
У 2-й палове XIX ст. засценак у Бакштаўскай
воласці Ашмянскага павета Віленскай губерні.
Паводле перапісу 1897 г., 3 двары, 23 жыхары, 26
дзесяцін зямлі. У 1909 г. 6 двароў. 32 жыхары. У
1921—1939 гг. засценак (у 1921 г. 5 двароў, 22
жыхары) у Бакштаўскай гміне Валожынскага павета
Навагрудскага ваяводства Польшчы. 3 12.10.1940
г. засценак (5 двароў) у Бакштаўскім сельсавеце
Юрацішкаўскага, з 20.1.1960 г. Іўеўскага раёнаў.
3 1951 г. у калгасе «33-я гадавіна Кастрычніка».
У 1970 г. 22 жыхары. Цяпер у складзе калгаса імя
У.І.Ульянава. Хутар знаходзіцца ў зоне
радыяцыйнага кантролю. У 1999 г. 1 двор, 1
жыхар.
ПЕТУХОВА, хутар у Бакштаўскім сельсавеце.
У сярэдзіне XIX ст. засценак Петухова ў
Бакштаўскай воласці Ашмянскага павета Віленскай
губерні. У 1861 г. 7 рэвізскіх душ, дзяржаўная
ўласнасць, у Бакштаўскім сельскім таварыстве.
Паводле перапісу 1897 г., у засценку 2 двары, 19
жыхароў. У 1905 г. 2 двары, 12 жыхароў. У 1921 -
1939 гг. у Бакштаўскай гміне Валожынскага павета
Навагрудскага ваяводства Польшчы. 3 12.10.1940
г. засценак (4 двары, 22 жыхары) у Заберазскім,
з 16.7.1954 г. Бакштаўскім сельсаветах
Юрацішкаўскага, з 20.1.1960 г. Іўеўскага раёнаў.
У 1970 г. 16 жыхароў. Цяпер у складзе калгаса
імя У.І.Ульянава. Знаходзіцца ў зоне
радыяцыйнага кантролю. У 1999 г. 3 двары, 5
жыхароў.
САМАРОДНІКІ, хутар у Эйгердаўскім
сельсавеце. Цяпер у складзе калгаса «Прагрэс». У
1999 г. 1 двор, 1 жыхар.
САПЯЖЫН, хутар у Ліпнішкаўскім
сельсавеце.
У 2-й палове XIX ст. фальварак Сапяжына ў
Суботніцкай воласці Ашмянскага павета Віленскай
губерні. У 1897 г. 3 двары, 37 жыхароў, больш за
305 дзесяцін зямлі, належаў памешчыку Вольскаму.
У 1921—1939 гг. фальварак (1 двор, 12 жыхароў) у
Ліпнішскай гміне Валожынскага, затым Лідскага
паветаў Навагрудскага ваяводства Польшчы. 3
12.10.1940 г. вёска (3 двары, 13 жыхароў) у
Ліпнішкаўскім сельсавеце Іўеўскага раёна. Цяпер
у складзе калгаса «Радзіма». У 1999 г. 5 двароў,
7 жыхароў.
СМОТРА, хутар у Бакштаўскім сельсавеце.
У сярэдзіне XIX ст. засценак у Бакштаўскай
воласці Ашмянскага павета Віленскай губерні,
дзяржаўная ўласнасць. У 1861 г. 9 рэвізскіх душ.
У 1897 г. 4 двары, 39 жыхароў, 51 дзесяціна
зямлі. У 1909 г. у засценку 7 двароў, 37
жыхароў. У 1921—1939 гг. у складзе Польшчы. 3
12.10.1940 г. засценак (6 двароў, 42 жыхары) у
Даўнароўскім сельсавеце Юрацішкаўскага раёна. 3
20.1.1960 г. у Іўеўскім раёне, з 25.2.1960 г. у
Бакштаўскім сельсавеце. У 1970 г. 35 жыхароў.
Цяпер у складзе калгаса «Іскра». Хутар
знаходзіцца ў зоне радыяцыйнага кантролю. У 1999
г. 4 двары, 5 жыхароў.
СТАРОЕ КОЗІНАВА, хутар у Бакштаўскім
сельсавеце. У 2-й палове XIX ст. вёска ў
Бакштаўскай воласці Ашмянскага павета Віленскай
губерні. У 1897 г. 11 двароў, 93 жыхары. У 1921
— 1939 гг. у Бакштаўскай гміне Валожынскага
павета Навагрудскага ваяводства Польшчы. 3
12.10.1940 г. засценак (19двароў, 107 жыхароў) у
Даўнароўскім сельсавеце Юрацішкаўскага раёна. 3
20.1.1960 г. у Іўеўскім раёне, з 25.2.1960 г. у
Бакштаўскім сельсавеце. У 1970 г. 39 жыхароў.
Цяпер у складзе калгаса «Іскра». 3 1986 г. у
зоне радыяцыйнага кантролю. У 1999 г. 11 двароў,
23 жыхары.
СУХІ БАРОК, хутар у Бакштаўскім
сельсавеце.
У канцы XIX ст. засценак у Бакштаўскай воласці
Ашмянскага павета Віленскай губерні. У 1905 г.
27 жыхароў, 25 дзесяцін зямлі. У 1921 г. 1 двор,
8 жыхароў. 3 12.10.1940 г. у Заберазскім, з
16.7.1954 г. у Бакштаўскім сельсаветах
Юрацішкаўскага, з 20.1.1960 г. Іўеўскага раёнаў.
Цяпер у складзе калгаса імя У.І.Ульянава. У 1999
г. 4 двары, 7 жыхароў.
СЯБРЫНЬ 1-я, хутар у Бакштаўскім
сельсавеце. У сярэдзінс XIX ст. засценак у
Бакштаўскай воласці Ашмянскага павета Віленскай
губерні. У 1861 г. 11 рэвізскіх душ, дзяржаўпая
ўласнасць. У 1897 г. засценак Сябрынь 1-я, 4
двары, 26 жыхароў. Акрамя земляробства жыхары
займаліся сплавам лесу па р. Бярэзіна. У 1909 г.
5 двароў, 28 жыхароў. У 1921 — 1939 гг. у
Бакштаўскай гміне Валожынскага павета
Навагрудскага ваяводства Польшчы. У 1921 г. 7
двароў, 39 жыхароў. 3 12.10.1940 г. у
Заберазскім, з 16.7.1954 г. Бакштаўскім
сельсаветах Юрацішкаўскага, з 20.1.1960 г.
Іўеўскага раёнаў. 3 1951 г. у складзе калгаса
«Сцяг Саветаў». У 1970 г. 20 жыхароў. Цяпер у
складзе калгаса імя У.І.Ульянава. У 1999 г. 6
двароў, 7 жыхароў.
СЯБРЫНЬ 2-я, хутар у Бакштаўскім
сельсавеце. У 2-й палове XIX ст. засцснак у
Бакштаўскай воласці Ашмянскага павета Віленскай
губрні. У 1897 г. 2 двары, 15 жыхароў. У 1921 —
1939 гг. у Бакштаўскай гміне Валожынскага павета
Навагрудскага ваяводства Польшчы. У 1921 г. 4
двары, 28 жыхароў. 3 12.10.1940 г. (10 двароў) у
Заберазскім, з 16.7.1954 г. у Бакштаўскім
сельсаветах Юрацішкаўскага, з 20.1.1960 г.
Іўеўскага раёнаў. 3 1951 г. у калгасе «Сцяг
Саветаў». У 1970 г. 18 жыхароў. Цяпер у складзе
калгаса імя У.І.Ульянава. У 1999 г. 4 двары, 4
жыхары.
СЯКЕРЫШКІ, хутар у Эйгердаўскім
сельсавеце.
ФРАНКОНАВА, хутар у Эйгердаўскім
сельсавеце. У 1905 г. фальварак належаў
памешчыкам Вайніцкім. Уваходзіў у Трабскую
воласць Ашмянскага павета Віленскай губерні, 5
жыхароў, 40 дзесяцін зямлі. У 1921 —1939 гг. у
Трабскай гміне Валожынскага павета Навагрудскага
ваяводства Польшчы. У 1921 г. 1 двор, 7 жыхароў.
3 12.10.1940 г. засценак (1 двор, 13 жыхароў) у
Масцішчанскім сельсавеце Юрацішкаўскага раёна. 3
20.1.1960 г. у Іўеўскім раёне. 3 15.7.1985 г. у
Эйгердаўскім сельсавеце. Цяпер у складзе калгаса
«Прагрэс». У 1999 г. 1 двор, 1 жыхар.
ХАВАНШЧЫНА, хутар у Іўеўскім сельсавеце.
У канцы XVII ст. маёнтак у Ашмянскім павеце
Віленскага ваяводства. У 1690 г. належаў
С.Талішэўскаму, 1 дым. У 1735 г. А.Папоўскаму. У
ХІХ—пачатку XX ст. фальварак у Суботніцкай
воласці Ашмянскага павета Віленскай губерні. У
1897 г. належаў Замойскім, 4 двары, 50 жыхароў,
млын, у засценку 1 двор, 8 жыхароў. У 1921 -1939
гг. у Іўеўскай гміне Валожынскага, з 1926 г.
Лідскага паветаў Навагрудскага ваяводства
Польшчы. У 1921 г. у фальварку 4 двары, 36
жыхароў. 3 12.10.1940 г. хутар (22 двары, 116
жыхароў) у Старчаняцкім, з 1961 г. у Іўеўскім
сельсаветах Іўеўскага раёна. Уваходзіў у калгас
«Шлях Леніна». Цяпер у складзе калгаса «Іўе». У
1999 г. 10 двароў, 24 жыхары. Хутар знаходзіцца
ў зоне радыяцыйнага кантролю.
ХІМРЫ, хутар у Бакштаўскім сельсавеце. У
2-й палове XIX ст. засценак у Бакштаўскай
воласці Ашмянскага павета Віленскай губерні. У
1897 г. 2 двары, 31 жыхар. У 1905 г. 22
дзесяціны зямлі. У 1921—1939 гг. у Бакштаўскай
гміне Валожынскага павета Навагрудскага
ваяводства Польшчы. У 1921 г. 4 двары, 24
жыхары. 3 12.10.1940 г. засценак (7 двароў) у
Бакштаўскім сельсавеце Юрацішкаўскага, з
20.1.1960 г. Іўеўскага раёнаў. У 1970 г. 23
жыхары. Цяпер у складзе калгаса імя
У.І.Ульянава. У 1999 г. 2 двары, 2 жыхары.
ЧОРНЫ ЛУГ, вёска ў Эйгердаўскім
сельсавеце.
Цяпер у складзе калгаса «Прагрэс». У 1999 г. 19
двароў, 41 жыхар.
ЧОРНЫ РУЧАЙ, хутар у Эйгердаўскім
сельсавеце.
У 1897 г. засценак уваходзіў у Трабскую воласць
Ашмянскага павета Віленскай губерні, 30 жыхароў,
26 дзесяцін зямлі. У 1921 - 1939 гг. у Трабскай
гміне Валожынскага павета Навагрудскага
ваяводства Польшчы. У 1921 г. у засценку 5
двароў. 18 жыхароў. У 1940 г. 5 двароў, 21
жыхар. Цяпер у складзе калгаса «Прагрэс». У 1999
г. 1 двор, 1 жыхар.
ШАШКІ, хутар у Бакштаўскім сельсавеце. У
сярэдзіне XIX ст. засценак Шэшкі ў Бакштаўскай
воласці Ашмянскага павета Віленскай губерні. У
1861 г. 32 рэвізскія душы, дзяржаўная ўласнасць.
У 1897 г. 7 двароў, 70 жыхароў, у 1905 г. 83
жыхары, 99 дзесяцін зямлі. У 1921 -1939 гг. у
Бакштаўскай гміне Валожынскага павета
Навагрудскага ваяводства Польшчы. 3 12.10.1940
г. засценак (14 двароў, 80 жыхароў) у
Даўнароўскім сельсавеце Юрацішкаўскага раёна
Баранавіцкай вобласці. У 1950 г. арганізаваны
калгас «Верны шлях». 3 1953 г. у складзе калгаса
«Змагар», з 1969 г. — «Іскра». 3 20.1.1960 г. у
Іўеўскім раёне, з 25.2.1960 г. у Бакштаўскім
сельсавеце. У 1970 г. 60 жыхароў. 3 1986 г. у
зоне радыяцыйнага кантролю. У 1999 г. 7 двароў,
14 жыхароў.
ШЧУЧЫ БОР, хутар у Бакштаўскім
сельсавеце. У канцы XIX — пачатку XX ст.
урочышча ў Юрацішкаўскай воласці Ашмянскага
павета Віленскай губерні. У 1905 г. 4 жыхары, 22
дзесяціны зямлі, уласнасць Радкевіча. У 1921
—1939 гг. у Юрацішкаўскай гміне Валожынскага
павета Навагрудскага ваяводства Польшчы. У 1921
г. 15 двароў, 92 жыхары. 3 12.10.1940 г. хутар
(22 двары, 114 жыхароў) у Даўнароўскім
сельсавеце Юрацішкаўскага раёна. У 1951 г.
арганізаваны калгас імя С.М.Будзённага. 3
20.12.1960 г. у Бакштаўскім сельсавеце, з
20.1.1960 г. у Іўеўскім раёне. У 1970 г. 159
жыхароў, у 1986 г. 37 двароў, 96 жыхароў. Цяпер
у складзе калгаса «Іскра». У 1999 г. 19 двароў,
35 жыхароў. 3 1986 г. у зоне радыяцыйнага
кантролю.
ЮРКАВІЧЫ, хутар у Лелюкінскім сельсавеце.
У XVII ст. у Дудскім старостве Ашмянскага павета
Віленскага ваяводства. У 1789 г. уласнасць
Зяньковічаў, 13 дымоў. У 2-й палове XIX —
пачатку XX ст. фальварак у Лугамавіцкай воласці
Ашмянскага павета Віленскай губерні. У 1905 г.
17 жыхароў, 220 дзесяцін зямлі, уласнасць
памешчыка Корвін-Мілеўскага. У 1921 — 1939 гг.
фальварак у Лугамавіцкай гміне Валожынскага
павета Навагрудскага ваяводства Польшчы. У 1921
г. 6 жыхароў. 3 12.10.1940 г. вёска (10 двароў,
75 жыхароў) у Бараўскім, з 16.7.1954 г.
Лелюкінскім сельсаветах Юрацішкаўскага, з
20.1.1960 г. Іўеўскага раёнаў. 3 1950 г. у
калгасе «I Мая». Пазней у калгасе «Савецкая
Беларусь». У 1970 г. 21 жыхар. Цяпер у складзе
калгаса «Беларусь». У 1999 г. 2 двары, 2 жыхары.
У Геранёнскім сельсавеце, акрамя названых вышэй
населеных пунктаў, на 1999 г. існавалі хутары:
Веркі (1 двор, 2 жыхары), Лабы-Мікольск (2
двары, 3 жыхары), Роцкішкі (1 двор, 1 жыхар),
Яданцы (5 двароў, 8 жыхароў).
Крыніца:Памяць:
Іўеўскі раён. - Мінск: Белта, 2002.