Віртуальная Іўеўшчына
Вёсачкі/Деревеньки
 
 

 

харытоны

 

 

   

Вёска ў Трабскім сельсавеце. У сярэдзіне XIX ст. вёска ў Юрацішкаўскай воласці Ашмянскага павета Віленскай губерні. Адносілася да маёнтка Лычкаўцы, які належаў Дмахоўскім, у 1861 г. 4 рэвізскія душы. Паводле перапісу 1897 г., вёска ў Трабскай воласці, 3 двары, 16 жыхароў. У 1909 г. у вёсцы 6 двароў, 35 жыхароў, у засценку (належаў Рагінскаму) 13 жыхароў. У 1921-1939 гг. у Трабскай гміне Валожынскага павета Навагрудскага ваяводства Польшчы. У 1921 г. 5 двароў, 28 жыхароў. 3 12.10.1940 г. вёска (5 двароў, 37 жыхароў) у Трабскім сельсавеце Юрацішкаўскага, з 20.1.1960 г. Іўеўскага раёнаў. 3 1950 г. у калгасе «Герой працы». У 1970 г. 16 жыхароў. Цяпер у складзе аграфірмы-калгаса «Трабы». У 1999 г. 2 двары, 9 жыхароў.

 

 

 

 Крыніца:Памяць: Іўеўскі раён. - Мінск: Белта, 2002. студентам чертежи | скачать шаблоны для граббинга

 

 
         Партнеры проекта © Проект Гецевича Андрея©Памяць:Іўеўскі раён 2002

разработка alfas 2006