|
Вёска ў
Гераненскім сельсавеце. У XIX—пачатку XX ст.
у
Ліпнішкаўскай воласці Ашмянскага павета
Віленскай губерні. У 1861 г. 68 рэвізскіх душ, у
складзе маёнтка Ліпнішкі памешчыка Вольскага. У
1905 г. у в. Старая Вергань 1-я 339 жыхароў, 284
дзесяціны зямлі, у в. Старая Вергань 2-я 110
жыхароў, 57 дзесяцін зямлі. У 1921 — 1939 гг. у
Ліпнішскай гміне Валожынскага, затым Лідскага
паветаў Навагрудскага ваяводства Польшчы. У 1921
г. 43 двары, 220 жыхароў. У 1940 г. вёска, 62
двары, 291 жыхар. 3 12.10.1940 г. у
Суражскім, з
15.5.1963 г. у
Жылёўскім,
з 6.8.1979 г. у Геранёнскім сельсаветах
Іўеўскага раёна.
3 28.6.1941 г. да 7.7.1944 г. акупіравана
нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У 1951 г.
арганізаваны калгас імя М.І.Кутузава, пазней у
калгасе імя У.І.Леніна. У 1970 г. 182 жыхары.
Цяпер у складзе калгаса «Сураж». У 1999 г. 29
двароў, 66 жыхароў.
Крыніца:Памяць:
Іўеўскі раён. - Мінск: Белта, 2002.
|