|
Вёска ў
Гераненскім сельсавеце. У сярэдзіне XIX ст.
вёска ў
Ліпнішкаўскай воласці Ашмянскага павета
Віленскай губрні. У 1861 г. 34 рэвізскія душы, у
складзе маёнтка Ліпнішкі памешчыка Вольскага. У
1905 г. 147 жыхароў, 96 дзесяцін зямлі, у 1909
г. 20 двароў, 115 жыхароў, 134 дзесяціны зямлі.
У 1921 — 1939 гг. у Ліпнішскай гміне
Валожынскага, з 1926 г. Лідскага паветаў
Навагрудскага ваяводства Польшчы. У 1921 г. 17
двароў, 105 жыхароў. У 1940 г. вёска, 23 двары,
130 жыхароў. 3 12.10.1940 г. у
Ліпнішкаўскім сельсавеце
Іўеўскага
раёна. 3 25.6.1941 г. да 7.7.1944 г.
акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У
1952 г. арганізаваны калгас імя А.С.Пушкіна,
пазней у калгасс імя У.І.Леніна. 3 1963 г. у
Жылёўскім,
з 1979 г. у Геранёнскім сельсавеце. У 1970 г. 51
жыхар. Цяпер у складзе калгаса
«Сураж». У
1999 г. 13 двароў, 28 жыхароў.
Крыніца:Памяць:
Іўеўскі раён. - Мінск: Белта, 2002.
|