|
Вёска
ў Трабскім
сельсавеце. У 2-й палове XIX ст. вёска ў
Трабскай воласці Ашмянскага павета Віленскай
губерні. У 1897 г. 8 двароў, 43 жыхары, у 1905
г. 53 жыхары, 98 дзесяцін зямлі, у 1909 г. 9
двароў, 50 жыхароў. У 1921—1939 гг. у Трабскай
гміне Валожынскага павета Навагрудскага
ваяводства Польшчы. У 1921 г. 9 двароў, 51
жыхар. 3 12.10.1940 г. вёска (9 двароў, 50
жыхароў) у Чэневіцкім сельсавеце
Юрацішкаўскага раёна. 3 26.6.1941 г. да
8.7.1944 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі
захопнікамі. У 1950 г. арганізаваны калгас
І.У.Мічурына. 3 2.12.1959 г. у Трабскім
сельсавеце. 3 20.1.1960 г. у
Іўеўскім раёне.
У 1960 г. вёска ўвайшла ў склад саўгаса «Трабы».
У 1970 г. 27 жыхароў. Цяпер у складзе
аграфірмы-калгаса «Трабы». У 1999 г. 10 двароў,
13 жыхароў.
Крыніца:Памяць:
Іўеўскі раён. - Мінск: Белта, 2002. Узнать Секреты фокусов
|