|
Вёска ў
Геранёнскім сельсавеце. У сярэдзіне XIX ст.
аколіца ў Седліцкай воласці Ашмянскага павета
Віленскай губерні. У 1861 г. 8 рэвізскіх душ, у
складзе маёнтка Антонава памешчыка
Э.Умястоўскага. У 1905 г. у аколіцы 48 жыхароў,
206 дзесяцін зямлі, у засценку 5 жыхароў, 0,5
дзесяціны зямлі (належаў Умястоўскаму). У
1921-1939 гг. засценак у Седлішчанскай гміне
Валожынскага павета Навагрудскага ваяводства
Польшчы. У 1921 г. 9 двароў, 50 жыхароў. У 1940
г. вёска, 11 двароў, 52 жыхары. 3 12.10.1940 г.
у Геранёнскім, з 1963 г. у
Жылёўскім,
з 1979 г. у Геранёнскім сельсаветах
Іўеўскага
раёна. У 1950 г. арганізаваны калгас
«Зорка». 3 1961 г. у калгасе імя XXII
партз'езда. У 1970 г. 26 жыхароў. Цяпер у
складзе калгаса імя У.А.Баўма. У 1999 г. 6
двароў, 9 жыхароў.
Крыніца:Памяць:
Іўеўскі раён. - Мінск: Белта, 2002. скачать музыку
|