|
Вёска ў
Ліпнішкаўскім сельсавеце. У сярэдзіне XIX
ст. вёска ў Ліпнішкаўскай воласці Ашмянскага
павета Віленскай губерні. Адносілася
да маёнтка
Почарня, які належаў Альяшэвічу. У 1861 г. 31
рэвізская душа. У 1897 г. 11 двароў, 64 жыхары,
у 1905 г. у вёсцы 146 жыхароў, 93 дзесяціны
зямлі, у выселку 37 жыхароў, 75 дзесяцін зямлі,
у 1909 г. у вёсцы 19 двароў, 115 жыхароў. У
1921—1939 гг. у Ліпнішскай гміне Валожынскага,
затым Лідскага паветаў Навагрудскага ваяводства
Польшчы. У 1921 г. 15 двароў, 68 жыхароў. 3
12.10.1940г. вёска (24 двары, 68 жыхароў) у
Некрашоўскім, з 16.7.1954 г.
у Князікоўскім,
затым у Ліпнішкаўскім сельсаветах
Іўеўскага
раёна. 3 1952 г. у калгасе «Воля», з 1960 г. у
калгасе «Кастрычнік». У 1970 г. 20 жыхароў.
Цяпер у складзе калгаса «Маладая гвардыя». У
1999 г. 2 двары, 2 жыхары.
Крыніца:Памяць:
Іўеўскі раён. - Мінск: Белта, 2002.
|