|
Вёска ў Трабскім
сельсавеце. У XVIII ст. маёнтак Татаршчызна
ў Ашмянскім павеце Віленскага ваяводства. У 1735
г. адносілася да Трабскай парафіі, уласнасць
Дакурны. У ХІХ—пачатку XX ст. вёска ў Трабскай
воласці Ашмянскага павета Віленскай губерні,
дзяржаўная ўласнасць. У 1861 г. 24 рэвізскія
душы, у 1897 г. 15 двароў, 76 жыхароў, у 1909 г.
15 двароў, 91 жыхар. У 1921-1939 гг. у Трабскай
гміне Валожынскага павета Навагрудскага
ваяводства Польшчы. У 1921 г. 13 двароў, 55
жыхароў. 3 12.10.1940 г. вёска (16 двароў, 110
жыхароў) у Трабскім сельсавеце
Юрацішкаўскага раёна. 3 чэрвеня 1941 г. да
ліпеня 1944 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі
захопнікамі. У 1950 г. арганізаваны калгас «За
мір». 3 20.1.1960 г. у
Іўеўскім раёне.
У 1970 г. 39 жыхароў. Цяперу складзе
аграфірмы-калгаса «Трабы». У 1999 г. 8 двароў,
14 жыхароў.
Крыніца:Памяць:
Іўеўскі раён. - Мінск: Белта, 2002. Все кулинарные рецепты: рецепты блюд. Форум Лучших Подруг. | знаменитости, все новости дня
|