Віртуальная Іўеўшчына
Вёсачкі/Деревеньки
 
 

 

таруці

 

 

   

Вёска ў Суботніцкім сельсавеце. У сярэдзіне XVIII ст. адносілася да Суботніцкай парафіі, вёска ў Ашмянскім павеце Віленскага ваяводства. У 2-й палове XIX ст. вёска ў Суботніцкай воласці Ашмянскага павета Віленскай губерні. У 1861 г. 16 рэвізскіх душ, адносілася да маёнтка Якунь памешчыцы Дмахоўскай. У 1897 г. 18 двароў, 106 жыхароў, у 1909 г. 14 двароў, 98 жыхароў, 96 дзесяцін зямлі. У 1921—1939 гг. у Суботніцкай гміне Валожынскага, затым Лідскага паветаў Навагрудскага ваяводства Польшчы. У 1921 г. 21 двор, 106 жыхароў. 3 12.10.1940 г. вёска (27 двароў, 153 жыхары) у Жамыслаўскім сельсавеце Іўеўскага раёна. 3 26.6.1941 г. да 8.7.1944 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У верасні 1950 г. арганізаваны калгас імя Сталіна, з 1953 г. у калгасе імя Калініна, з 1960 г. у саўгасе «Жамыслаўль». 3 29.4.1960 г. Суботніцкім сельсавеце. У 1970 г. 86 жыхароў. Цяпер у складзе калгаса «Жамыслаўль». У 1999 г. 13 двароў, 26 жыхароў.

 

 Крыніца:Памяць: Іўеўскі раён. - Мінск: Белта, 2002.Ознакомтесь http://www.hill.ru/Offonshore/Catalog/Bvi/.

 

 
         Партнеры проекта © Проект Гецевича Андрея©Памяць:Іўеўскі раён 2002

разработка alfas 2006