|
Вёска ў Морынскім сельсавеце. У XVI ст. вёска
маёнтка Іўе Ашмянскага павета Віленскага
ваяводства. У 1634 г. 8 дымоў, каля 5 валок
зямлі, уладанне Кішкаў. У XIX — пачатку XX ст.
у Іўеўскай
воласці Ашмянскага павета Віленскай губерні.
У 1861 г. 46 рэвізскіх душ, вёска маёнтка
Багаполь памешчыка А.Брахоцкага. У 1897 г. 30
двароў, 230 жыхароў, у 1909 г. 31 двор, 194
жыхары, 155 дзесяцін зямлі. У 1921 — 1939 гг. у
Іўеўскай гміне Валожынскага, з 1926 г. Лідскага
паветаў Навагрудскага ваяводства Польшчы. У 1921
г. 25 двароў, 151 жыхар. 3 12.10.1940 г. вёска
(30 двароў, 151 жыхар) у Морынскім сельсавеце
Іўеўскага раёна. У 1952 г. арганізаваны калгас
імя Г.М.Малянкова. Абслугоўваўся
Ліпнішкаўскай МТС. У 1970 г. 82 жыхары.
Цяпер у складзе калгаса «Прынеманскі». У 1999 г.
13 двароў, 20 жыхароў.
Крыніца:Памяць:
Іўеўскі раён. - Мінск: Белта, 2002.
|