Віртуальная Іўеўшчына
Вёсачкі/Деревеньки
 
 

 

Сонтакі

 

 

   

Вёска ў Ліпнішкаўскім сельсавеце. У XVI ст. сяло Сонтакі ў Ашмянскім павеце Віленскага ваяводства. У 1598 г. адносілася да Іўеўскага войтаўства і маёнтка Іўе, які належаў Кішкам, 6 валок зямлі. У сярэдзіне XIX ст. вёска ў Ліпнішкаўскай воласці Ашмянскага павета Віленскай губерні. Адносілася да маёнтка Ліпнішкі памешчыка Вольскага, у 1861 г. 73 рэвізскія душы. У 1897 г. 30 двароў, 230 жыхароў, у 1909 г. 47 двароў, 313 жыхароў, 177 дзесяцін зямлі. У 1921 - 1939 гг. вёска (51 двор, 241 жыхар) у Ліпнішскай гміне Валожынскага, затым Лідскага паветаў Навагрудскага ваяводства Польшчы. 3 12.10.1940 г. вёска Сонтакі Ленінскія (55 двароў, 271 жыхар) у Князікоўскім сельсавеце Іўеўскага раёна. 3 28.6.1941 г. да 9.7.1944 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У 1952 г. арганізаваны калгас «Голас свету». Са студзеня 1954 г. у калгасе «Маладая гвардыя», з 1986 г. у калгасе «Авангард». 3 9.9.1960 г. у Ліпнішкаўскім сельсавеце. Цяпер у складзе калгаса «Ліпнішкі». Магазін. У 1999 г. 28 двароў, 47 жыхароў.

 

 Крыніца:Памяць: Іўеўскі раён. - Мінск: Белта, 2002.

 

 
         Партнеры проекта © Проект Гецевича Андрея©Памяць:Іўеўскі раён 2002

разработка alfas 2006