Віртуальная Іўеўшчына
Вёсачкі/Деревеньки
 
 

 

Самішчы

 

 

   

Вёска ў Трабскім сельсавеце. У 2-й палове XVIII ст. вёска ў Ашмянскім павеце Віленскага ваяводства. Адносілася да Трабскага староства. У сярэдзіне XIX ст. у Юрацішкаўскай воласці Ашмянскага павета Віленскай губерні. Уваходзіла ў склад маёнтка Лыскаўцы, у 1861 г. 35 рэвізскіх душ, у 1897 г. 20 двароў, 116 жыхароў, дзейнічаў хлебазапасны магазін. У 1905 г. у вёсцы 126 жыхароў, 149 дзесяцін зямлі, у фальварку Самішчы, які належаў Антановічу, 6 жыхароў, 144 дзесяціны зямлі. У 1909 г. у вёсцы 21 двор, 133 жыхары, у фальварку 2 двары, 11 жыхароў. У 1921 — 1939 гг. у складзе Польшчы. У 1921 г. 11 двароў, 47 жыхароў, у засценку 1 двор, 3 жыхары. 3 12.10.1940 г. вёска (17 двароў, 119 жыхароў) у Трабскім сельсавеце Юрацішкаўскага раёна. 3 чэрвеня 1941 г. да ліпеня 1944 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У 1950 г. арганізаваны калгас «8 Сакавіка». 3 20.1.1960 г. у Іўеўскім раёне. У 1970 г. 68 жыхароў. Цяпер у складзе аграфірмы-калгаса «Трабы». У 1999 г. 9 двароў, 20 жыхароў.

 Крыніца:Памяць: Іўеўскі раён. - Мінск: Белта, 2002. женское пальто больших размеров | обои для рабочего стола море

 

 
         Партнеры проекта © Проект Гецевича Андрея©Памяць:Іўеўскі раён 2002

разработка alfas 2006