|
Вёска ў
Геранёнскім сельсавеце. У канцы XVII ст.
маёнтак у Геранёнскай парафіі Ашмянскага павета
Віленскага ваяводства. У 1690 г. 3 дымы. У XIX—
пачатку XX ст. вёска ў Седліцкай воласці
Ашмянскага павета Віленскай губерні. У 1861 г.
16 рэвізскіх душ, у складзе казеннага маёнтка
Сіняўшчына, дзяржаўная ўласнасць. У 1888 г. 48
жыхароў. У 1905 г. 70 жыхароў, 73 дзесяціны
зямлі, у 1909 г. 13 двароў, 81 жыхар. У
1921-1939 гг. у Седлішчанскай гміне Валожынскага
павета Навагрудскага ваяводства Польшчы. У 1921
г. 10 двароў, 63 жыхары. У 1940 г. вёска, 20
двароў, 82 жыхары. 3 12.10.1940 г. у
Суражскім, з
1963 г. у
Жылёўскім, з 1979 г. у Геранёнскім
сельсаветах Іўеўскага раёна. У 1951 г.
арганізаваны калгас «Чырвоны араты». Пазней
уваходзіла ў калгас імя У.І.Леніна. У 1970 г. 89
жыхароў. Дзейнічаюць бібліятэка, магазін. Цяпер
у складзе калгаса «Сураж». У 1999 г. 17 двароў,
34 жыхары.
Крыніца:Памяць:
Іўеўскі раён. - Мінск: Белта, 2002. Скорее посмотрите: Автомобили с пробегом Ростов-на-Дону
|