|
Вёска ў
Лелюкінскім сельсавеце. У XVIII ст. вёска ў
Ашмянскім павеце Віленскага ваяводства. У 1739
г. у Іўеўскай парафіі, належала памешчыку
М.Кахоўскаму. У ХІХ—пачатку XX ст. вёска і
сядзіба на р. Шыльвянка ў
Лугамавіцкай воласці Ашмянскага павета
Віленскай губерні. У 1861 г. 24 рэвізскія душы.
Уласнасць памешчыцы Мілеўскай маёнтка
Лугамавічы. У 1897 г. 20 двароў, 149 жыхароў. У
1905 г. вёска, 113 жыхароў, 148 дзесяцін зямлі,
і сядзіба, 3 жыхары, 0,5 дзесяціны зямлі,
належала памешчыку Корвін-Мілеўскаму. У 1909 г.
22 двары, 139 жыхароў. У 1921 — 1939 гг. у
Лугамавіцкай гміне Валожынскага павета
Навагрудскага ваяводства Польшчы. У 1921 г. у
вёсцы 21 двор, 93 жыхары, у фальварку 3 двары,
17 жыхароў. 3 12.10.1940 г. вёска і хутар (30
двароў, 134 жыхары) у Чапунскім, з 16.7.1954 г.
Лежневіцкім
сельсаветах
Юрацішкаўскага, з 20.1.1960 г.
Іўеўскага
раёнаў. 3 1954 г. у калгасе «17 верасня», з
1986 г. у калгасе «Савецкая Беларусь». У 1970 г.
123 жыхары. Цяпер вёска ў Лелюкінскім
сельсавеце, у складзе калгаса «Лежневічы». У
1999 г. 19 двароў, 40 жыхароў.
Крыніца:Памяць:
Іўеўскі раён. - Мінск: Белта, 2002.
|