|
Вёска
ў
Юрацішкаўскім сельсавеце. У канцы XVII ст.
вёска ў складзе
Якунскага староства Ашмянскага павета
Віленскага ваяводства. Паводле інвентара
староства 1789 г., 7 дымоў, больш за 5 валок
зямлі. У сярэдзіне XIX ст. вёска ў Юрацішкаўскай
воласці Ашмянскага павета Віленскай губерні. У
1861 г. 19 рэвізскіх душ, у складзе маёнтка
Якунь, які належаў Дмахоўскім. У 1897 г. 12
двароў, 107 жыхароў. У 1905 г. 15 двароў, 121
жыхар, якія мелі 207 дзесяцін зямлі, 35 кароў,
15 коней. У 1921-1939 гг. у Юрацішкаўскай гміне
Валожынскага павета Навагрудскага ваяводства
Польшчы. 3 12.10.1940 г. вёска (30 двароў, 139
жыхароў) у Макуцкім сельсавеце Юрацішкаўскага
раёна. 3 26.6.1941 г. да 7.7.1944 г. акупіравана
нямецка-фашысцкімі захопнікамі. 3 1952 г. у
калгасе «Стаханавец». Пазней уваходзіла
ў саўгас
«Чарнэлі». 3 16.7.1954 г. у Юрацішкаўскім
сельскім, з 3.5.1962 г. пасялковым Савеце. 3
20.1.1960 г. у
Іўеўскім раёне. У 1970 г. 129 жыхароў. Цяпер
у складзе калгаса імя К.С.Заслонава. У 1999 г.
24 двары, 42 жыхары.
Крыніца:Памяць:
Іўеўскі раён. - Мінск: Белта, 2002.
|