Віртуальная Іўеўшчына
Вёсачкі/Деревеньки
 
 

 

шаптуны

 

 

   

Вёска ў Іўеўскім сельсавеце. У XIX — пачатку XX ст. вёска ў Іўеўскай воласці Ашмянскага павета Віленскай губерні. У 1861 г. 42 рэвізскія душы. Вёска ў складзе маёнтка Іўе Замойскіх, Урцішкаўскага, затым Лукашынскага сельскага таварыства. У 1897 г. 18 двароў, 134 жыхары, у 1905 г. 146 жыхароў, 235 дзесяцін зямлі. У 1921-1939 гг. у Іўеўскай гміне Валожынскага, з 1926 г. Лідскага паветаў Навагрудскага ваяводства Польшчы. 3 12.10.1940 г. вёска (27 двароў, 138 жыхароў) у Іўеўскім сельсавеце Іўеўскага раёна. У 1952 г. арганізаваны калгас. Пазней уваходзіла ў калгас «Шлях Леніна». 3 16.7.1954 г. у Лукашынскім, затым у Іўеўскім сельсаветах. У 1970 г. 86 жыхароў. Цяпер у складзе калгаса «Іўе». У 1999 г. 20 двароў, 42 жыхары.

 

 Крыніца:Памяць: Іўеўскі раён. - Мінск: Белта, 2002.

 

 
         Партнеры проекта © Проект Гецевича Андрея©Памяць:Іўеўскі раён 2002

разработка alfas 2006