Віртуальная Іўеўшчына
Вёсачкі/Деревеньки
 
 

 

Сенькавічы

 

 

   

Вёска ў Іўеўскім сельсавеце. У 2-й палове XIX ст. вёска і фальварак у Ліпнішкаўскай воласці Ашмянскага павета Віленскай губерні. У 1897 г. у вёсцы 10 двароў, 60 жыхароў, у фальварку (належаў памешчыку Вольскаму) 1 двор, 4 жыхары. У 1905 г. 70 жыхароў, 38 дзесяцін зямлі. Акрамя земляробства жыхары займаліся сплавам лесу. У 1909 г. 14 двароў, 86 жыхароў, 27 дзесяцін зямлі. У 1921—1939 гг. засценак у Ліпнішкаўскай гміне Валожынскага, з 1926 г. Лідскага паветаў Навагрудскага ваяводства Польшчы. У 1921 г. 15двароў, 71 жыхар. 3 12.10.1940 г. вёска (23 двары, 130 жыхароў) у Ліпнішкаўскім сельсавеце Іўеўскага раёна. 3 канца чэрвеня 1941 г. да 8.7.1941 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. 3 1952 г. у калгасе «Новае жыццё», з 1954 г. у гаспадарцы імя Я.Коласа. 3 1954 г. у Лукашынскім, з 1962 г. у Іўеўскім сельсаветах. У 1970 г. 39 жыхароў. У 1999 г. 9 двароў, 16 жыхароў.

 

 

 Крыніца:Памяць: Іўеўскі раён. - Мінск: Белта, 2002.

 

 
         Партнеры проекта © Проект Гецевича Андрея©Памяць:Іўеўскі раён 2002

разработка alfas 2006