Віртуальная Іўеўшчына
Вёсачкі/Деревеньки
 
 

 

Сельшчыняты

 

 

   

Вёска ў Эйгердаўскім сельсавеце. У 2-й палове XIX ст. аколіца ў Юрацішкаўскай воласці Ашмянскага павета Віленскай губерні. У 1861 г. 5 рэвізскіх душ, у складзе маёнтка Тэклядамаў Пятровіча. У 1897 г. 2 двары, 16 жыхароў. У 1909 г. у аколіцы 59 жыхароў, 108 дзесяцін зямлі, у засценку 16 жыхароў, 10 дзесяцін зямлі. У 1921—1939 гг. аколіца ў Юрацішкаўскай гміне Валожынскага павета Навагрудскага ваяводства Польшчы. У 1921 г. 16 двароў, 101 жыхар. 3 12.10.1940 г. аколіца (12 двароў, 76 жыхароў) у Такарышкаўскім сельсавеце Юрацішкаўскага раёна. 3 25.6.1941 г. да 7.7.1944 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У 1949 г. арганізаваны калгас «Змагар». 3 20.1.1960 г. у Іўеўскім раёне. У 1960 — 1965 гг. у Даўгердзішкаўскім і ў Юрацішкаўскім, з 19.1.1965 г. у Такарышкаўскім, з 15.7.1985 г. у Эйгердаўскім сельсаветах. У 1970 г. 60 жыхароў, у 1986 г. 13 двароў, 29 жыхароў. Цяпер у складзе калгаса «Прагрэс». У 1999 г. 10 двароў, 23 жыхары.

 

 Крыніца:Памяць: Іўеўскі раён. - Мінск: Белта, 2002.

 

 
         Партнеры проекта © Проект Гецевича Андрея©Памяць:Іўеўскі раён 2002

разработка alfas 2006