Віртуальная Іўеўшчына
Вёсачкі/Деревеньки
 
 

 

Саковічы

 

 

   

Вёска ў Ліпнішкаўскім сельсавеце. У 2-й палове XVI ст. вёска ў Ашмянскім павеце Віленскага ваяводства. У 1598 г. 13 валок зямлі, у складзе фальварка Вігушкі, які адносіўся да маёнтка Іўе. У 1634 г. 12 дымоў, 11 валок зямлі. У сярэдзіне XIX ст. у складзе Іўеўскай воласці Ашмянскага павета Віленскай губерні. Адносілася да маёнтка Іўе графіні Замойскай. У 1861 г. 28 рэвізскіх душ. Паводле перапісу 1897 г., вёска ў Суботніцкай воласці, 20 двароў, 83 жыхары, дзейнічалі народнае вучылішча (у 1903 г. 50 вучняў), хлебазапасны магазін. Ў 1905 г. жыхары мелі 175 дзесяцін зямлі, акрамя земляробства займаліся сплавам лесу па р. Гаўя. У 1909 г. 16 двароў, 112 жыхароў. У 1921 - 1939 гг. у Суботніцкай гміне Валожынскага, затым Лідскага паветаў Навагрудскага ваяводства Польшчы. У 1921 г. 19 двароў, 91 жыхар. 3 12.10.1940 г. вёска (20 двароў, 120 жыхароў) у Галімшчынскім сельсавеце Іўеўскага раёна. 3 26.6.1941 г. да 8.7.1944 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У 1952 г. арганізаваны калгас імя М.І.Кутузава. 3 1954 г. уваходзіць у калгас «Радзіма». 3 2.12.1961 г. у Ліпнішкаўскім сельсавеце. У 1970 г. 57 жыхароў. У 1999 г. 12 двароў, 19 жыхароў.

 Крыніца:Памяць: Іўеўскі раён. - Мінск: Белта, 2002. Бортовая машина МАЗ 5336А5-321.

 

 
         Партнеры проекта © Проект Гецевича Андрея©Памяць:Іўеўскі раён 2002

разработка alfas 2006