Віртуальная Іўеўшчына
Вёсачкі/Деревеньки
 
 

 

рыбакі

 

 

   

Вёска ў Суботніцкім сельсавеце. У сярэдзіне XVIII ст. фальварак Рыбакі ў Ашмянскім павеце Віленскага ваяводства. У 1762 г. адносіўся да Суботніцкай парафіі. У XIX — пачатку XX ст. вёска ў Суботніцкай воласці Ашмянскага павета Віленскай губерні. У 1861 г. 49 рэвізскіх душ, у складзе маёнтка Жамыслаўль, уласнасць Умястоўскіх. Паводле перапісу 1897 г., 25 двароў, 169 жыхароў. У 1905 г. 173 жыхары, 225 дзесяцін зямлі, у 1909 г. 28 двароў, 140 жыхароў. У 1921 - 1939 гг. у Суботніцкай гміне Валожынскага, з 1926 г. Лідскага паветаў Навагрудскага ваяводства Польшчы. У 1921 г. 31 двор. 3 12.10.1940 г. вёска (52 двары, 124 жыхары) у Суботніцкім сельсавеце Іўеўскага раёна. У 1950 г. арганізаваны калгас «Герой працы». У 1960 г. у саўгасе «Жамыслаўль», з 1964 г. у саўгасе «Суботнікі». У 1970 г. 85 жыхароў. Цяпер у складзе калгаса «Суботнікі». У 1999 г. 12 двароў, 22 жыхары.

 

 

 Крыніца:Памяць: Іўеўскі раён. - Мінск: Белта, 2002.

 
         Партнеры проекта © Проект Гецевича Андрея©Памяць:Іўеўскі раён 2002

разработка alfas 2006