|
Вёска ў
Суботніцкім сельсавеце. У сярэдзіне XVIII
ст. фальварак Рудэўшчына ў Ашмянскім павеце
Віленскага ваяводства. У 1762 г. адносілася да
Суботніцкай парафіі. У XIX — пачатку XX ст.
вёска ў Суботніцкай воласці Ашмянскага павета
Віленскай губерні. У 1861 г. 33 рэвізскія душы,
у складзе
маёнтка Квяткоўцы Э.Умястоўскага. Паводле
перапісу 1897 г., 21 двор, 137 жыхароў. У 1909
г. 26 двароў, 182 жыхары. У 1921 - 1939 гг. у
Суботніцкай гміне Валожынскага павета
Навагрудскага ваяводства Польшчы. У 1921 г. 28
двароў, 158 жыхароў. 3 12.10.1940 г. вёска (41
двор, 236 жыхароў) у
Слесароўскім сельсавеце
Іўеўскага
раёна. 3 26.6.1941 г. да 8.7.1944 г.
акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У
1950 г. арганізаваны калгас «Пагранічнік». У
1964 г. адкрыта пачатковая школа. У 1970 г. 91
жыхар. Цяпер вёска ў складзе
Суботніцкага
сельсавета і калгаса «Суботнікі». У 1999 г.
13 двароў, 21 жыхар.
Крыніца:Памяць:
Іўеўскі раён. - Мінск: Белта, 2002. Внимание! лучшие дипломные работы | лечение венерических заболеваний
|