|
Вёска ў
Іўеўскім сельсавеце. Паводле пісьмовых
крыніц вядома з XVI ст. як вёска маёнтка Іўе
Іўеўскай воласці Ашмянскага павета Віленскага
ваяводства. У 1598 г. 9 валок зямлі, уласнасць
Кішкаў. У 1634 г. 27 дымоў, 10 валок зямлі. У
XIX — пачатку XX ст. вёска Іўеўскай воласці
Ашмянскага павета Віленскай губерні. У 1861 г.
42 рэвізскія душы. Адносілася да маёнтка
Ятаўтавічы памешчыцы Рымашэўскай. У 1897 г. 25
двароў, 149 жыхароў, у 1905 г. 166 жыхароў, 139
дзесяцін зямлі, у
1909 г. 29 двароў, 168 жыхароў. У
1921–1939 гг. у Іўеўскай гміне Валожынскага, з
1926 г. Лідскага паветаў Навагрудскага
ваяводства Польшчы. У 1921 г. 28 двароў, 128
жыхароў. 3 12.10.1940 г. вёска (28 двароў, 153
жыхары) у Дайлідскім, з 3.5.1962 г.
у Іўеўскім
сельсаветах Іўеўскага раёна. У кастрычніку 1950
г. арганізаваны калгас імя В.І.Чапаева, з 1954
г. у калгасе «Новае жыццё». У 1970 г. 124
жыхары. Цяпер у складзе калгаса «Дайліды». У
1999 г. 27 двароў, 60 жыхароў.
Крыніца:Памяць:
Іўеўскі раён. - Мінск: Белта, 2002. Оффшор Гонконг - дополнительная информация.
|