|
Вёска ў Трабскім
сельсавеце. У XVIII ст. вёска ў Ашмянскім
павеце Віленскага ваяводства. У сярэдзіне XIX
ст. у Гальшанскай воласці Ашмянскага павета
Віленскай губерні. Уласнасць Тарноўскага. У 1861
г. 37 рэвізскіх душ, у 1897 г. 18 двароў, 94
жыхары, хлебазапасны магазін. У 1905 г. у вёсцы
77 жыхароў, 115 дзесяцін зямлі, у засценку
(належаў Радкевічу) 5 жыхароў, 7 дзесяцін зямлі,
у маёнтку (Радкевіча) 20 жыхароў, 128 дзесяцін
зямлі. У 1921 - 1939 гг. у Трабскай гміне
Валожынскага павета Навагрудскага ваяводства
Польшчы. У 1921 г. у вёсцы 13 двароў, 71 жыхар,
у фальварку 2 двары, 14 жыхароў. 3 12.10.1940 г.
вёска (24 двары, 121 жыхар) у Трабскім
сельсавеце Юрацішкаўскага раёна. Працавала
пачатковая школа. 3 чэрвеня 1941 г. да ліпеня
1944 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі
захопнікамі. У 1949 г. арганізаваны калгас
«Ленінскі шлях». 3 20.1.1960г. у
Іўеўскім раёне.
У 1970г. 115 жыхароў. Цяпер у складзе
аграфірмы-калгаса «Трабы». Клуб, бібліятэка. У
1999 г. 26 двароў, 40 жыхароў.
Крыніца:Памяць:
Іўеўскі раён. - Мінск: Белта, 2002.
|