Віртуальная Іўеўшчына
Вёсачкі/Деревеньки
 
 

 

пунішчы

 

 

   

Вёска ў Юрацішкаўскім пасялковым Савеце. У сярэдзіне XIX ст. вёска ў Трабскай воласці Ашмянскага павета Віленскай губерні. У 1861 г. 12 рэвізскіх душ, адносілася да маёнтка Бокшышкі Дмахоўскіх. У 1888 г. 5 двароў, 60 жыхароў, у 1897 г. 6 двароў, 53 жыхары, у 1905 г. 69 дзесяцін зямлі. У 1921—1939 гг. у Трабскай гміне Валожынскага павета Навагрудскага ваяводства Польшчы. У 1921 г. 18 двароў, 95 жыхароў. 3 12.10.1940 г. вёска (22 двары, 98 жыхароў) у Росцеўшчынскім сельсавеце Юрацішкаўскага раёна. 3 1949 г. у складзе калгаса «1 Мая», пазней у саўгасе, затым у эксперыментальнай базе «Чарнэлі». 3 20.1.1960 г. у Іўеўскім раёне. 3 3.5.1962 г. у Юрацішкаўскім пасялковым Савеце. У 1970 г. 74 жыхары. Цяпер у складзе калгаса «Чарнэлі». У 1999 г. 19 двароў, 35 жыхароў.

 

 Крыніца:Памяць: Іўеўскі раён. - Мінск: Белта, 2002.

 

 
         Партнеры проекта © Проект Гецевича Андрея©Памяць:Іўеўскі раён 2002

разработка alfas 2006