Віртуальная Іўеўшчына
Вёсачкі/Деревеньки
 
 

 

палудаўшчына

 

 

   

Вёска ў Трабскім сельсавеце. У сярэдзінс XIX ст. засценак у Трабскай воласці Ашмянскага павета Віленскай губерні. Дзяржаўная ўласнасць, адносілася да маёнтка Трабы. У 1861 г. 4 рэвізскія душы, у 1897 г. 2 двары, 14 жыхароў. У 1905 г. 16 жыхароў, 50 дзесяцін зямлі, у 1909 г. 3 двары, 18 жыхароў. У 1921—1939 гг. у Трабскай гміне Валожынскага павета Навагрудскага ваяводства Польшчы. У 1921 г. 9 двароў, 40 жыхароў. 3 12.10.1940 г. вёска (12 двароў, 73 жыхары) у Росцеўшчынскім сельсавеце Юрацішкаўскага раёна. 3 чэрвеня 1941 г. да 7.7.1944 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. 3 16.7.1954 г. у Трабскім сельсавеце. 3 20.1.1960 г. у Іўеўскім раёне. Уваходзіла ў калгас «Звязда». Цяпер у складзс аграфірмы-калгаса «Трабы». У 1999 г. 4 двары, 7 жыхароў.

 

 

Крыніца:Памяць: Іўеўскі раён. - Мінск: Белта, 2002.

 

 

 
         Партнеры проекта © Проект Гецевича Андрея©Памяць:Іўеўскі раён 2002

разработка alfas 2006