Віртуальная Іўеўшчына
Вёсачкі/Деревеньки
 
 

 

малая показь

 

 

   

Вёска ў Ліпнішкаўскім сельсавеце. У сярэдзіне XIX ст. вёска Показь Татарская ў Ліпнішкаўскай воласці Ашмянскага павета Віленскай губерні. У 1861 г. 35 рэвізскіх душ, адносілася да маёнтка Ліпнішкі памешчыка Вольскага. У 1897 г. 22 двары, 137 жыхароў, у 1909 г. у вёсцы 26 двароў, 147 жыхароў, 157 дзесяцін зямлі, на хутары 1 двор, 9 жыхароў. У 1921—1939 гг. у Ліпнішскай гміне Валожынскага, з 1926 г. Лідскага паветаў Навагрудскага ваяводства Польшчы. У 1921 г. вёска Малая Показь, 25 двароў, 127 жыхароў. 3 12.10.1940 г. вёска (34 двары. 146 жыхароў) у Некрашоўскім, з 16.7.1954 г. у Князікоўскім сельсаветах Іўеўскага раёна. У 1952 г. арганізаваны калгас «Мірны шлях». 3 1954 г. у калгасе «Воля», з 1960 г. у калгасе «Кастрычнік». 3 9.9.1960 г. у Суражскім, з 15.5.1963 г. у Жылёўскім, з 13.1.1967 г. у Ліпнішкаўскім сельсаветах. У 1970 г. 56 жыхароу. Цяпер у складзе калгаса «Маладая гвардыя». У 1999 г. 8 двароў, 23 жыхары.

 

Крыніца:Памяць: Іўеўскі раён. - Мінск: Белта, 2002.

 

 
         Партнеры проекта © Проект Гецевича Андрея©Памяць:Іўеўскі раён 2002 Каталог RusAgro.Net агрофирмы России

разработка alfas 2006