|
Вёска ў Трабскім
сельсавеце. У 2-й палове XIX ст. аколіца ў
Трабскай воласці Ашмянскага павета Віленскай
губерні. Паводле перапісу 1897 г., 7 двароў, 46
жыхароў. У 1905 г. 143 дзесяціны зямлі. У 1921
—1939 гг. аколіца ў
Трабскай гміне
Валожынскага павета Навагрудскага ваяводства
Польшчы. У 1921 г. 8 двароў, 55 жыхароў. 3
12.10.1940 г. аколіца (11 двароў, 64 жыхары) у
Росцеўшчынскім сельсавеце
Юрацішкаўскага раёна. Дзейнічала пачатковая
школа. 3 канца чэрвеня 1941 г. да 7.7.1944 г.
акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі.
Уваходзіла ў калгас «Звязда». 3 16.7.1954 г. у
Трабскім сельсавеце. 3 20.1.1960 г. у
Іўеўскім раёне.
У 1970 г. 24 жыхары. Цяпер у складзе
аграфірмы-калгаса «Трабы». У 1999 г. 6 двароў,
12 жыхароў.
Крыніца:Памяць:
Іўеўскі раён. - Мінск: Белта, 2002.
|