Віртуальная Іўеўшчына
Вёсачкі/Деревеньки
 
 

 

малая почарня

 

 

   

Вёска ў Ліпнішкаўскім сельсавеце. У 2-й палове XIX ст. фальваркі Почарнь-1 і Почарнь-2 у Суботніцкай воласці Ашмянскага павета Віленскай губерні. У 1897 г. адзін фальварак, заселены сялянамі, 5 двароў, 35 жыхароў; у другім фальварку — 1 двор, 12 жыхароў. У 1905 г. адзін з іх належаў Васюснову, 35 жыхароў, 115 дзесяцін зямлі, другі належаў Ельяновічу, 12 жыхароў, 62 дзесяціны зямлі. У 1921 — 1939 гг. у Ліпнішскай гміне Валожынскага, затым Лідскага паветаў Навагрудскага ваяводства Польшчы. 3 12.10.1940 г. у Некрашоўскім, з 16.7.1954 г. у Князікоўскім, з 13.1.1960 г. у Ліпнішкаўскім сельсаветах Іўеўскага раёна. 3 1952 г. у калгасе імя А.М.Васілеўскага, з 1960 г. у калгасе «Кастрычнік». У 1970 г. вёска Малая Почарня, 14 жыхароў. Цяпер у складзе калгаса «Маладая гвардыя». У 1999 г. 1 двор, 2 жыхары.

 

 

Крыніца:Памяць: Іўеўскі раён. - Мінск: Белта, 2002.

 


Warning: require_once(/home/gic/public_html/mestechki.info/74011b3523dd1869eccd44267ae61b74/sape.php) [function.require-once]: failed to open stream: No such file or directory in /home/gic/public_html/mestechki.info/pochernia_small.htm on line 353

Fatal error: require_once() [function.require]: Failed opening required '/home/gic/public_html/mestechki.info/74011b3523dd1869eccd44267ae61b74/sape.php' (include_path='.:/usr/lib/php:/usr/local/lib/php') in /home/gic/public_html/mestechki.info/pochernia_small.htm on line 353