Віртуальная Іўеўшчына
Вёсачкі/Деревеньки
 
 

 

петрыманы

 

 

   

Вёска ў Суботніцкім сельсавеце. У сярэдзіне XVIII ст. вёска маёнтка Суботнікі ў Ашмянскім павеце Віленскага ваяводства, уласнасць Радзівілаў. У ХІХ—пачатку XX ст. у Суботніцкай воласці Ашмянскага павета Віленскай губерні. У 1860-я гады 13 рэвізскіх душ, адносілася да маёнтка Квяткоўцы памешчыка Э.Умястоўскага. У 1897 г. 10 двароў, 57 жыхароў, у 1909 г. 10 двароў, 67 жыхароў, 79 дзесяцін зямлі. У 1921 - 1939 гг. у Суботніцкай гміне Валожынскага, з 1926 г. Лідскага паветаў Навагрудскага ваяводства Польшчы. У 1921 г. 10 двароў, 59 жыхароў. 3 12.10.1940 г. вёска (15 двароў, 75 жыхароў) у Слесароўскім сельсавеце Іўеўскага раёна. У гады Вялікай Айчыннай вайны на фронце загінулі 4 жыхары вёскі. У чэрвені 1951 г. арганізаваны калгас «Чырвоны колас». 3 16.7.1954 г. у Кудэйшаўскім, з 5.6.1959 г. у Гераненскім, з 29.4.1960 г. у Суботніцкім сельсаветах. У 1970 г. 83 жыхары. Цяпер у складзе калгаса «Суботнікі». У 1999 г. 15 двароў, 32 жыхары.

 

 Крыніца:Памяць: Іўеўскі раён. - Мінск: Белта, 2002.

 

 
         Партнеры проекта © Проект Гецевича Андрея©Памяць:Іўеўскі раён 2002

разработка alfas 2006