|
Вёска ў
Бакштаўскім сельсавеце. У сярэдзіне XIX ст.
вёска ў Бакштаўскай воласці Ашмянскага павета
Віленскай губерні. У 1861 г. 34 рэвізскія душы,
дзяржаўная ўласнасць. Паводле перапісу 1897 г.,
у вёсцы 15 двароў, 104 жыхары, у засценку 3
двары, 22 жыхары.
У 1899 г. адкрыта школа
граматы. У 1905 г. 101 жыхар, 121 дзесяціна
зямлі, у засценку 23 жыхары. Вяскоўцы займаліся
нарыхтоўкай і сплавам лесу па р. Бярэзіна. У
1909 г. у вёсцы 21 двор, 141 жыхар, у засценку 4
двары, 29 жыхароў. У 1921 — 1939 гг. у
Бакштаўскай гміне Валожынскага павета
Навагрудскага ваяводства Польшчы. 3 12.10.1940
г. вёскі Паташня 1-я (24 двары, 107 жыхароў) у
Бакштаўскім сельсавеце, Паташня 2-я (6 двароў,
24 жыхары) у Заберазскім сельсавеце
Юрацішкаўскага, з 20.1.1960 г.
Іўеўскага
раёнаў. У 1970 г. вёска, 39 жыхароў. Цяпер у
складзе калгаса імя У.І.Ульянава. Вёска
знаходзіцца ў зоне радыяцыйнага кантролю. У 1999
г. 15 двароў, 30 жыхароў.
Крыніца:Памяць:
Іўеўскі раён. - Мінск: Белта, 2002.
|