|
Вёска ў
Юрацішкаўскім пасялковым Савеце. У 2-й
палове XVII ст. вёска ў
Якунскім
старостве Ашмянскага павета Віленскага
ваяводства. 3 пачатку XVIII ст. уласнасць
Францкевічаў, затым Зяньковічаў. У 1789 г. 9
дымоў, 6 валок зямлі. У сярэдзіне XIX — пачатку
XX ст. вёска ў Юрацішкаўскай воласці Ашмянскага
павета Віленскай губерні. У 1861 г. адносілася
да маёнтка
Якунь памешчыка Дмахоўскага, 31 рэвізская
душа. У 1897 г. 14 двароў, 109 жыхароў. У 1909
г. 21 двор, 136 жыхароў, якія мелі 241 дзссяціну
зямлі, 46 кароў, 23 кані. У 1921-1939 гг. у
Юрацішкаўскай гміне Валожынскага павета
Навагрудскага ваяводства Польшчы. У 1921 г. 11
двароў, 59 жыхароў. 3 12.10.1940 г. вёска (17
двароў, 82 жыхары) у Макуцкім сельсавеце
Юрацішкаўскага раёна. 3 26.6.1941 г. да 7.7.1944
г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У
1949 г. арганізаваны калгас імя І.В. Сталіна. 3
20.1.1960 г. у
Іўеўскім раёне. 3 16.7.1954 г. у
Юрацішкаўскім сельскім, з 3.5.1962 г. пасялковым
Савеце. У 1970 г. у в. Пасека 1-я 23 жыхары, у
в. Пасека 2-я 54 жыхары. Цяпер
у складзе
калгаса «Чарнэлі». У 1999 г. 11 двароў, 23
жыхары.
Крыніца:Памяць:
Іўеўскі раён. - Мінск: Белта, 2002.
|