|
Вёска ў
Эйгердаўскім сельсавеце. У XIX — пачатку XX
ст. вёска ў
Юрацішкаўскай воласці Ашмянскага павета
Віленскай губерні. У 1861 г. 60 рэвізскіх душ, у
складзе казённага таварыства, дзяржаўная
ўласнасць. У 1885 г. 12 двароў, 88 жыхароў. У
1897 г. 18 двароў, 168 жыхароў. У 1909 г. 29
двароў, 189 жыхароў, якія мелі 85 галоў буйной
рагатай жывёлы, 28 коней, 212 дзесяцін зямлі. У
1921 - 1939 гг. у Юрацішкаўскай гміне
Валожынскага павета Навагрудскага ваяводства
Польшчы. У 1921 г. 19 двароў, 102 жыхары. 3
12.10.1940 г. вёска (42 двары, 194 жыхары) у
Такарышкаўскім сельсавеце Юрацішкаўскага раёна.
У 1950 г. арганізаваны калгас «Новае жыццё». 3
1960 г. у Даўгердзішкаўскім, з 13.1.1965 г. у
Такарышкаўскім, з 15.7.1985 г. Эйгердаўскім
сельсаветах. У 1970 г. 172 жыхары, у 1986 г. 38
двароў, 85 жыхароў. Магазін. Цяпер у складзе
калгаса «Прагрэс». У 1999 г. 27 двароў, 58
жыхароў. Вёска знаходзіцца ў зоне радыяцыйнага
кантролю.
Крыніца:Памяць:
Іўеўскі раён. - Мінск: Белта, 2002.
|