|
Вёска ў
Суботніцкім сельсавеце. Вядома з XVIII ст. у
Ашмянскім павеце Віленскага ваяводства. У 1722
г. у складзе
маёнтка
Жамыслаўль. У сярэдзіне XIX ст. вёска ў
Суботніцкай воласці Ашмянскага павета Віленскай
губерні. У 1861 г. 36 рэвізскіх душ, у складзе
маёнтка Жамыслаўль Умястоўскай. У 1897 г. 21
двор, 130 жыхароў. Да 1909 г. 23 двары, 181
жыхар, 157 дзесяцін зямлі. 3 1921 — 1939 гг.
вёска (27 двароў, 140 жыхароў) у Суботніцкай
гміне Валожынскага, з 1926 г. Лідскага паветаў
Навагрудскага ваяводства Польшчы. 3 12.10.1940
г. вёска (42 двары, 212 жыхароў) у
Жамыслаўскім сельсавеце
Іўеўскага раёна.
3 26.6.1941 г. да 8.7.1944 г. акупіравана
нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У 1952 г.
арганізаваны калгас «За мір». 3 1954 г. у
калгасе імя Кутузава, з 1960 г. у саўгасе
«Жамыслаўль». 3 29.4.1960 г. у
Суботніцкім сельсавеце. У 1970 г. 92
жыхары. Цяпер у складзе калгаса «Жамыслаўль». У
1999 г. 12 двароў, 21 жыхар.
Крыніца:Памяць:
Іўеўскі раён. - Мінск: Белта, 2002.
|