Віртуальная Іўеўшчына
Вёсачкі/Деревеньки
 
 

 

пабалі

 

 

   

Вёска ў Юрацішкаўскім пасялковым Савеце. У сярэдзіне XIX ст. вёска ў Юрацішкаўскай воласці Ашмянскага павета Віленскай губерні. У 1861 г. 15 рэвізскіх душ, у складзе маёнтка Ятаўтавічы Рымашэўскіх. У 1897 г. 5 двароў, 40 жыхароў. У 1905 г. 48 жыхароў, 24 дзесяціны зямлі, у 1909 г. 7 двароў, 53 жыхары, 119 дзесяцін зямлі. У 1921—1939 гг. у Юрацішкаўскай гміне Валожынскага павета Навагрудскага ваяводства Польшчы. 3 12.10.1940 г. вёска (14 двароў, 74 жыхары) у Бачэшніцкім сельсавеце Юрацішкаўскага раёна. 3 26.6.1941 г. да 7.7.1944 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У 1950 г. арганізаваны калгас «Стаханавец». Пазней у складзе саўгаса, затым эксперыментальнай базы «Чарнэлі». 3 20.1.1960 г. у Іўеўскім раёне. 3 3.5.1962 г. у Юрацішкаўскім пасялковым Савеце. У 1970 г. 52 жыхары. Цяпер у складзе калгаса імя К.С.Заслонава. У 1999 г. 5 двароў, 5 жыхароў. Вёска знаходзіцца ў зоне радыяцыйнага кантролю.

 Крыніца:Памяць: Іўеўскі раён. - Мінск: Белта, 2002.

 

 
         Партнеры проекта © Проект Гецевича Андрея©Памяць:Іўеўскі раён 2002

разработка alfas 2006