Віртуальная Іўеўшчына
Вёсачкі/Деревеньки
 
 

 

новы свет

 

 

   

Вёска ў Суботніцкім сельсавеце (да 21.1.1969 г. Бычкі). У XVIII ст. вёска Бычкі маёнтка Суботнікі ў Ашмянскім павеце Віленскага ваяводства. У XIX — пачатку XX ст. у Суботніцкай воласці Ашмянскага павета Віленскай губерні. У 1861 г. 16 рэвізскіх душ, адносілася да маёнтка Квяткоўцы памешчыка Э.Умястоўскага. У 1905 г. 78 жыхароў, 77 дзесяцін зямлі, у 1909 г. 12 двароў, 81 жыхар. У 1921 - 1939 гг. у Суботніцкай гміне Валожынскага, з 1926 г. Лідскага паветаў Навагрудскага ваяводства Польшчы. У 1921 г. 14 двароў, 62 жыхары. 3 12.10.1940 г. вёска (17 двароў, 82 жыхары) у Слесароўскім сельсавеце Іўеўскага раёна. У гады Вялікай Айчыннай вайны на фронце загінулі 3 жыхары вескі. У 1952 г. арганізаваны калгас «Зара». 3 16.7.1954 г. у Кудэйшаўскім, з 5.6.1959 г. у Геранёнскім, з 1960 г. у Суботніцкім сельсаветах. Уваходзіла ў саўгас «Суботнікі». Цяпер у складзе калгаса «Суботнікі». У 1999 г. 14 двароў, 43 жыхары.

 

 

 Крыніца:Памяць: Іўеўскі раён. - Мінск: Белта, 2002.

 

 
         Партнеры проекта © Проект Гецевича Андрея©Памяць:Іўеўскі раён 2002

разработка alfas 2006