Віртуальная Іўеўшчына
Вёсачкі/Деревеньки
 
 

  

нарэнкі

 

 

   

Вёска ў Эйгердаўскім сельсавеце. У XIX — пачатку XX ст. вёска ў Юрацішкаўскай воласці Ашмянскага павета Віленскай губерні. У 1861 г. у вёсках Нарэйкі і Дука 47 рэвізскіх душ, дзяржаўная ўласнасць, адносілася да Трабскага казеннага таварыства. У 1866 г. 9 двароў, 64 жыхары. У 1897 г. 16 двароў, 125 жыхароў, у 1909 г. 17 двароў, 129 жыхароў, якія мелі 48 галоў буйной рагатай жывёлы, 18 коней, 141 дзесяціну зямлі. У 1921—1939 гг. у Юрацішкаўскай гміне Валожынскага павета Навагрудскага ваяводства Польшчы. У 1921 г. 15 двароў, 80 жыхароў. 3 12.10.1940 г. вёска (27 двароў, 116 жыхароў) у Такарышкаўскім сельсавеце Юрацішкаўскага раёна. У 1949 г. арганізаваны калгас імя В.І. Чапаева. 3 20.1.1960 г. у Іўеўскім раёне. 3 1960 г. у Даўгердзішкаўскім, з 15.5.1963 г. у Юрацішкаўскім. З 13.1.1965 г. у Такарышкаўскім, з 15.7.1985 г. у Эйгердаўскім сельсаветах. У 1970 г. 74 жыхары. Цяпер у складзе калгаса «Прагрэс». У 1999 г. 13 двароў, 21 жыхар.

 

 Крыніца:Памяць: Іўеўскі раён. - Мінск: Белта, 2002.

 

 
         Партнеры проекта © Проект Гецевича Андрея©Памяць:Іўеўскі раён 2002

разработка alfas 2006