Віртуальная Іўеўшчына
Вёсачкі/Деревеньки
 
 

 

Нарбуты

 

 

   

Вёска ў Суботніцкім сельсавеце. Назва мае татарскае паходжанне (вогненная хваля). Тут панавала татарская дынастыя. У сярэдзіне XVIII ст. у Ашмянскім павеце Віленскага ваяводства. У 1762 г. адносілася да Суботніцкай парафіі. У 2-й палове XIX ст. вёска ў Суботніцкай воласці Ашмянскага павета Віленскай губерні. У 1861 г. у складзе маёнтка Жамыслаўль, 16 рэвізскіх душ, уласнасць Умястоўскіх. У 1897 г. 10 двароў, 78 жыхароў, у 1909 г. 12 двароў, 98 жыхароў, якія мелі 36 галоў буйной рагатай жывёлы, 10 коней, 94 дзесяціны зямлі. У 1921 — 1939 гг. у Суботніцкай гміне Валожынскага, затым Лідскага паветаў Навагрудскага ваяводства Польшчы. У 1921 г. 16 двароў, 91 жыхар. 3 12.10.1940 г. вёска (19 двароў, 114 жыхароў) у Суботніцкім сельсавеце Іўеўскага раёна. 3 26.6.1941 г. да 8.7.1944 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У 1952 г. арганізаваны калгас імя Ф.Э.Дзяржынскага. У 1970 г. 94 жыхары. Цяпер у складзе калгаса «Жамыслаўль». У 1999г. 16 двароў, 28 жыхароў.

 

 

 Крыніца:Памяць: Іўеўскі раён. - Мінск: Белта, 2002.

 
         Партнеры проекта © Проект Гецевича Андрея©Памяць:Іўеўскі раён 2002

разработка alfas 2006