|
Вёска ў
Морынскім сельсавеце. У 2-й палове XIX ст.
вёска ва Уселюбскай воласці Навагрудскага павета
Мінскай губерні. Непадалёку знаходзіліся
аднайменныя фальварак і хутар, якія ўваходзілі ў
Іўеўскую воласць Ашмянскага павета Віленскай
губерні. У 1897 г. у вёсцы 5 двароў, 30 жыхароў,
у фальварку 1 двор, 7 жыхароў, на хутары 1 двор,
10 жыхароў. У 1921—1939 гг. у складзе Польшчы. 3
12.10.1940 г. засценак (6 двароў, 38 жыхароў) у
Морынскім сельсавеце
Іўеўскага
раёна. 3 чэрвсня 1941 г. да 8.7.1944 г.
акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У
1953 г. арганізаваны калгас імя Малянкова (з
1957 г. «Неман»). У 1970 г. 33 жыхары. Цяпер у
складзе калгаса «Прынёманскі». У 1999 г. 5
двароў, 8 жыхароў. Вёска знаходзіцца ў зоне
радыяцыйнага кантролю.
Крыніца:Памяць:
Іўеўскі раён. - Мінск: Белта, 2002.
|