Віртуальная Іўеўшчына
Вёсачкі/Деревеньки
 
 

 

моргавічы

 

 

   

Вёска ў Эйгердаўскім сельсавеце. У XIX — пачатку XX ст. вёска ў Юрацішкаўскай воласці Ашмянскага павета Віленскай губерні. У 1861 г. 19 рэвізскіх душ, дзяржаўная ўласнасць. У 1885 г. 6 двароў, 40 жыхароў, у 1897 г. 8 двароў, 74 жыхары, у 1909 г. 1 і двароў, 76 жыхароў, якія мелі 36 галоў буйной рагатай жывелы, 12 коней, 92 дзесяціны зямлі. У 1921 — 1939 гг. у Юрацішкаўскай гміне Валожынскага павета Навагрудскага ваяводства Польшчы. У 1921 г. 10 двароў, 57 жыхароў. 3 12.10.1940 г. вёска (26 двароў, 79 жыхароў) у Такарышкаўскім, затым у Яхімаўшчынскім сельсаветах Юрацішкаўскага раёна. 3 25.6.1941 г. да 7.7.1944 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У 1950 г. створаны калгас «Дружба». 3 20.1.1960 г. у Іўеўскім раёне. У 1960-1962 гг. у складзе Багданаўскага сельсавета. 3 13.1.1965 г. у Такарышкаўскім, з 15.7.1985 г. у Эйгердаўскім сельсаветах. У 1970 г. 70 жыхароў. Цяпер у складзе калгаса «Прагрэс». Ў 1999 г. 13 двароў, 39 жыхароў.

 

 Крыніца:Памяць: Іўеўскі раён. - Мінск: Белта, 2002.

 

 
         Партнеры проекта © Проект Гецевича Андрея©Памяць:Іўеўскі раён 2002

разработка alfas 2006