|
Вёска ў
Юрацішкаўскім пасялковым Савеце. У сярэдзіне
XIX ст. вёска ў
Трабскай воласці Ашмянскага павета Віленскай
губерні. У 1861 г. 49 рэвізскіх душ, 2 жыхары
адносіліся да вольных сялян, дзяржаўная
ўласнасць. У 1897 г. 24 двары, 170 жыхароў,
дзейнічаў хлебазапасны магазін. У 1909 г. 20
двароў, 165 жыхароў, якія мелі 98 дзесяцін
зямлі, 55 кароў, 15 коней.
Працавала
школа граматы. У 1921 — 1939 гг. у Трабскай
гміне Валожынскага павета Навагрудскага
ваяводства Польшчы. 3 12.10.1940 г. вёска (44
двары. 270 жыхароў) у Трабскім сельсавеце
Юрацішкаўскага раёна. 3 26.6.1941 г. да 7.7.1944
г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У
1949 г. арганізаваны калгас імя С.М.Будзённага.
3 20.1.1960 г. у
Іўеўскім раёне.
Уваходзіла ў саўгас «Чарнэлі». 3 3.5.1962 г. у
Юрацішкаўскім пасялковым Савеце. У 1970 г. 159
жыхароў. Да 1972 г. працавала пачатковая школа.
Цяпер у складзе калгаса «Чарнэлі». Дзейнічаюць
клуб, магазін. У 1999 г. 32 двары, 51 жыхар.
Артыкулы па вёсцы Мількі:
Жыве песня у Мільках
Крыніца:Памяць:
Іўеўскі раён. - Мінск: Белта, 2002.
|