Віртуальная Іўеўшчына
Вёсачкі/Деревеньки
 

 

 

медзікі

 

 

   

Вёска ў Трабскім сельсавеце. У 2-й палове XVIII ст. вёска ў Ашмянскім павеце Віленскага ваяводства. Адносілася да маёнтка Сурвілішкі (у 1774 г. уласнасць Ю.Стыпалкоўскага, пісара Лідскага павета). 3 1802 г. у складзе маёнтка перайшла ва ўладанне А.Колышкі, земскага Віленскага. Затым належала Земскім, Паплаўскім, Дмахоўскім. У сярэдзіне XIX ст. у Жамыслаўскай воласці Ашмянскага павета. У 1861 г. 65 рэвізскіх душ, у складзе маёнтка Сурвілішкі Дмахоўскіх. У 1897 г. у Трабскай воласці, 32 двары, 181 жыхар. У 1905 г. у вёсцы 158 жыхароў, 210 дзесяцін зямлі, у аднайменным засценку 21 жыхар, 17 дзесяцін зямлі. У 1909 г. у вёсцы 29 двароў, 159 жыхароў, у засценку 4 двары, 19 жыхароў. У 1921-1939 гг. у Трабскай гміне Валожынскага павета Навагрудскага ваяводства Польшчы. Ў 1921 г. 31 двор, 150 жыхароў. 3 12.10.1940 г. вёска (35 двароў, 190 жыхароў) у Чэневіцкім сельсавеце Юрацішкаўскага раёна. 3 26.6.1941 г. да 8.7.1944 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У 1949 г. створаны калгас «Працаўнік». 3 2.12.1959 г. у Трабскім сельсавеце. 3 20.1.1960 г. у Іўеўскім раёне. 3 1960 г. у саўгасе «Трабы». У 1970 г. 61 жыхар. Цяпер у складзе аграфірмы-калгаса «Трабы». У 1999 г. 5 двароў, 12 жыхароў.

 

 Крыніца:Памяць: Іўеўскі раён. - Мінск: Белта, 2002.

 

 
         Партнеры проекта © Проект Гецевича Андрея©Памяць:Іўеўскі раён 2002

разработка alfas 2006