Віртуальная Іўеўшчына
Вёсачкі/Деревеньки
 
 

 

матыкаўшчына

 

 

   

Вёска ў Эйгердаўскім сельсавеце. У XIX ст. вёска ў Юрацішкаўскай воласці Ашмянскага павета Віленскай губерні. У 1861 г. 13 рэвізскіх душ, дзяржаўная ўласнасць, у складзе Бакштаўскага казённага таварыства. У 1897 г. 4 двары, 38 жыхароў. У 1909 г. 7 двароў, 30 жыхароў, 56 дзесяцін зямлі. У 1921 — 1939 гг. засценак у Юрацішкаўскай гміне Валожынскага павета Навагрудскага ваяводства Польшчы. У 1921 г. 9 двароў, 57 жыхароў. 3 12.10.1940 г. вёска (12 двароў, 74 жыхары) у Юрацішкаўскім сельсавеце Юрацішкаўскага раёна. 3 25.6.1941 г. да 7.7.1944 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У маі 1944 г. спалена. 3 1952 г. у калгасе «Сцяг камунізму». 3 20.1.1960 г. у Іўеўскім раёне. Уваходзіла ў Даўгердзішкаўскі, затым ў Юрацішкаўскі, у Такарышкаўскі сельсаветы. 3 15.7.1985 г. у Эйгердаўскім сельсавеце. У 1970 г. 44 жыхары. Цяпер у складзе калгаса «Прагрэс». У 1999 г. 7 двароў, 14 жыхароў. Вёска знаходзіцца ў зоне радыяцыйнага кантролю.

 

 Крыніца:Памяць: Іўеўскі раён. - Мінск: Белта, 2002.

 

 

 
         Партнеры проекта © Проект Гецевича Андрея©Памяць:Іўеўскі раён 2002 Низкие цены, детские кроватки

разработка alfas 2006