|
Вёска ў
Юрацішкаўскім пасялковым Савеце. У сярэдзіне
XIX ст. існавалі 2 вёскі ў Юрацішкаўскай воласці
Ашмянскага павета Віленскай губерні. У 1861 г.
26 рэвізскіх душ, дзяржаўная ўласнасць. У 1866
г. 11 двароў, 56 жыхароў. У 1897 г. у в. Макуці
1-я 21 двор, 127 жыхароў, у в. Макуці 2-я 3
двары, 21 жыхар. Працавалі хлебазапасны магазін,
крама. У 1905 г. 228 дзесяцін зямлі. У 1909 г. у
в. Макуці 1-я 28 двароў, 163 жыхары, у в. Макуці
2-я 4 двары, 26 жыхароў. У 1921 - 1939 гг. у
Юрацішкаўскай гміне Валожынскага павета
Навагрудскага ваяводства Польшчы. У 1921 г. 30
двароў, 144 жыхары. 3 12.10.1940 г. вёска (40
двароў, 205 жыхароў) цэнтр Макуцкага сельсавета
Юрацішкаўскага раёна. Адкрыта пачатковая школа.
3 28.6.1941 г. да 8.7.1944 г. акупіравана
нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У вайну часткова
спалена. У 1949 г. арганізаваны калгас імя
Сталіна. 3 1951 г. у калгасе імя С.М.Кірава. 3
16.7.1954 г. вёска ў Юрацішкаўскім сельскім, з
3.5.1962 г. пасялковым Савеце. 3 20.1.1960 г. у
Іўеўскім раёне.
3 1960 г. у саўгасе «Чарнэлі». У 1970 г. 163
жыхары. Цяпер у складзе калгаса «Чарнэлі».
Бібліятэка, магазін. У 1999 г. 32 двары, 58
жыхароў.
Крыніца:Памяць:
Іўеўскі раён. - Мінск: Белта, 2002.
|