Віртуальная Іўеўшчына
Вёсачкі/Деревеньки
 
 

 

лабачы

 

 

   

Вёска ў Юрацішкаўскім пасялковым Савеце. У сярэдзіне XIX ст. вёска ў Юрацішкаўскай воласці Ашмянскага павета Віленскай губерні. У 1861 г. у вёсках Лабачы і Малахі (цяпер не існуе) 21 рэвізская душа, адносіліся да маёнтка Якунь памешчыка Дмахоўскага. У 1897 г. 10 двароў, 88 жыхароў. У 1905 г. 88 жыхароў, 120 дзесяцін зямлі, у 1909 г. 15 двароў, 95 жыхароў, якія мелі 102 дзесяціны зямлі, 21 карову, 14 коней. У 1921 — 1939 гг. у Юрацішкаўскай гміне Валожынскага павета Навагрудскага ваяводства Польшчы. 3 12.10.1940 г. вёска (26 двароў, 124 жыхары) у Макуцкім сельсавеце Юрацішкаўскага раёна. Працавала пачатковая школа. 3 26.6.1941 г. да 7.7.1944 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У 1950 г. арганізаваны калгас «Новае жыццё». Пазней уваходзіла ў склад эксперыментальнай базы «Чарнэлі». 3 16.7.1954 г. у Юрацішкаўскім сельскім, з 3.5.1962 г. пасялковым Савеце. 3 20.1.1960 г. у Іўеўскім раёне. У 1970 г. 136 жыхароў. Цяпер у складзе калгаса імя К.С.Заслонава. Магазін. У 1999 г. 26 двароў, 41 жыхар. Вёска знаходзіцца ў зоне радыяцыйнага кантролю.

 

 

 Крыніца:Памяць: Іўеўскі раён. - Мінск: Белта, 2002.

 

 
         Партнеры проекта © Проект Гецевича Андрея©Памяць:Іўеўскі раён 2002

разработка alfas 2006