Віртуальная Іўеўшчына
Вёсачкі/Деревеньки
 

 

 

лаўкенікі

 

 

   

Вёска ў Суботніцкім сельсавеце. У XIX — пачатку XX ст. вёска ў Суботніцкай воласці Ашмянскага павета Віленскай губерні. Адносілася да маёнтка Жамыслаўль, уласнасць Умястоўскіх. У 1861 г. 51 рэвізская душа, у 1897 г. 19 двароў, 157 жыхароў. У чэрвені 1906 г. у вёсцы адбываліся сялянскія хваляванні. У 1909 г. 24 двары, 178 жыхароў, 178 дзесяцін зямлі. У 1921 —1939 гг. у Суботніцкай гміне Валожынскага, з 1926 г. Лідскага паветаў Навагрудскага ваяводства Польшчы. У 1921 г. 28 двароў, 156 жыхароў. 3 12.10.1940 г. вёска (35 двароў, 195 жыхароў) у Жамыслаўскім сельсавеце Іўеўскага раёна. У Вялікую Айчынную вайну на фронце ваявалі 7 жыхароў, з іх 4 загінулі. У верасне 1950 г. арганізаваны калгас імя А.В.Суворава. 3 1954 г. у калгасе імя М.І. Кутузава, з 1960 г. у саўгасе «Жамыслаўль» і ў Суботніцкім сельсавеце. Дзейнічала пачатковая школа. Цяпер у складзе калгаса «Жамыслаўль». У 1999 г. 30 двароў, 51 жыхар.

 

 

 Крыніца:Памяць: Іўеўскі раён. - Мінск: Белта, 2002.

 

 
         Партнеры проекта © Проект Гецевича Андрея©Памяць:Іўеўскі раён 2002

разработка alfas 2006