|
Вёска ў
Ліпнішкаўскім сельсавеце. У сярэдзіне XIX
ст. вёска ў Іўеўскай воласці Ашмянскага павета
Віленскай губерні. Адносілася да маёнтка Іўе
Замойскіх. У 1861 г. 33 рэвізскія душы, у 1866
г. 15 двароў, 85 жыхароў. У 1897 г. вёска ў
Ліпнішкаўскай воласці, 22 двары, 133 жыхары. У
1909 г. 26 двароў, 165 жыхароў, 133 дзесяціны
зямлі. У 1921 —1939 гг. вёска (27 двароў, 120
жыхароў) у Ліпнішскай гміне Валожынскага, затым
Лідскага паветаў Навагрудскага ваяводства
Польшчы. 3 12.10.1940 г. у Ліпнішкаўскім
сельсавеце
Іўеўскага раёна. 3 26.6.1941 г. да 8.7.1944
г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У
1950 г. арганізаваны калгас «Бальшавік». 3 1954
г. у калгасе імя А.В.Суворава, з 1956 г. у
калгасе «Авангард». У 1970 г. 73 жыхары. Цяпер у
складзе
калгаса «Радзіма». У 1999 г. 10 двароў, 15
жыхароў.
Крыніца:Памяць:
Іўеўскі раён. - Мінск: Белта, 2002.
|