Віртуальная Іўеўшчына
Вёсачкі/Деревеньки
 

 

 

кузьмы

 

 

   

Вёска ў Ліпнішкаўскім сельсавеце. У сярэдзіне XIX ст. вёска Алімкі, або Кузьмы, у Ліпнішкаўскай воласці Ашмянскага павета Віленскай губерні. У 1861 г. 36 рэвізскіх душ, у складзе маёнтка Пачэрня, які належаў Альяшэвічу. У 1866 г. 6 двароў, 82 жыхары, у 1897 г. 20 двароў, 124 жыхары, у 1909 г. 23 двары, 154 жыхары, 108 дзесяцін зямлі. У 1921 — 1939 гг. у Ліпнішскай гміне Валожынскага, з 1926 г. Лідскага паветаў Навагрудскага ваяводства. У 1921 г. 22 двары, 100 жыхароў. 3 12.10.1940 г. вёска (34 двары, 118 жыхароў) у Некрашоўскім сельсавеце Іўеўскага раёна. 3 26.6.1941 г. да 8.7.1944 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. 3 1952 г. у калгасе «Воля». 3 16.7.1954 г. у Князікоўскім, затым у Суражскім, у Жылёўскім, з 13.1.1967 г. у Ліпнішкаўскім сельсаветах. 3 1960 г. у калгасе «Кастрычнік». У 1970 г. 33 жыхары. Цяпер у складзе калгаса «Маладая гвардыя». У 1999 г. 4 двары, 8 жыхароў.

 

 

 Крыніца:Памяць: Іўеўскі раён. - Мінск: Белта, 2002.

 

 
 
         Партнеры проекта © Проект Гецевича Андрея©Памяць:Іўеўскі раён 2002

разработка alfas 2006