|
Вёска ў
Геранёнскім сельсавеце. У XIX — пачатку XX
ст. вёска ў Седліцкай воласці Ашмянскага павета
Віленскай губерні. У 1861 г. 46 рэвізскіх душ, у
складзе маёнтка Геранёны памешчыка
Корвін-Мілеўскага. У 1905 г. 164 жыхары, 132
дзесяціны зямлі, у 1909 г. 27 двароў, 184
жыхары, 136 дзесяцін зямлі. У 1921—1939 гг. у
Седлішчанскай гміне Валожынскага павета
Навагрудскага ваяводства Польшчы. У 1921 г. 27
двароў, 146 жыхароў. У 1940 г. 37 двароў, 198 жыхароў. 3 2.10.1940 г. у
Геранёнскім, з 1963 г. у
Жылёўскім,
з 1979 г. зноў у
Гераненскім
сельсаветах
Іўеўскага раёна. У 1952 г. арганізаваны
калгас «XIX партз'езд», з 1961 г. у калгасе імя
XXII партз'езда. У 1970 г. 169 жыхароў. Працуе
крама. Цяпер у складзе калгаса імя У.А.Баўма. У
1999 г. 33 двары, 67 жыхароў.
Крыніца:Памяць:
Іўеўскі раён. - Мінск: Белта, 2002.
|